Цьвёрды дыск: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 32:
 
== Вытворцы ==
[[Datei:Damaged Hard disk drive for data protection .JPG|mini|Physisch mit Vorschlaghammer und Axt zerstörte Festplatte, deren Daten mit konventionellen Mitteln nicht mehr ausgelesen werden können]]
Першапачаткова на рынку была вялікая разнастайнасьць цьвёрдых дыскаў, якія вырабляліся мноствам кампаніяў. У сувязі з узмацненьнем жорсткасьці канкурэнцыі і паніжэньнем нормаў прыбытку большасьць вытворцаў было альбо купленае канкурэнтамі, альбо перайшло на іншыя віды прадукцыі. На сёньняшні дзень большая частка ўсіх вінчэстэраў вырабляецца ўсяго некалькімі кампаніямі: Seagate, Western Digital, Samsung, а таксама, якія раней належалі IBM падразьдзяленьням па вытворчасьці дыскаў фірмы Hitachi. Fujitsu працягвае выпускаць цьвёрдыя дыскі для ноўтбукаў і SCSI-дыскі, але пакінула масавы рынак у 2001 годзе (у 2009 годзе вытворчасьць цьвёрдых дыскаў была цалкам перададзеная кампаніі Toshiba). Toshiba зьяўляецца асноўным вытворцам 2,5- і 1,8-цалёвых ВК для ноўтбукаў. Дастаткова яскравы сьлед у гісторыі цьвёрдых дыскаў пакінула кампанія Quantum. Адным зь лідэраў у вытворчасьці дыскаў зьяўлялася кампанія Maxtor. У 2001 годзе Maxtor выкупіла падразьдзяленьне цьвёрдых дыскаў кампаніі Quantum. У 2006 годзе адбылося зьліцьцё Seagate і Maxtor. У сярэдзіне 1990-х гадоў існавала кампанія Connerб якую купіла Seagate. У першай палове 1990-х існавала фірма Micropolis, якая вырабляла вельмі дарагія дыскі premium-клясы. Але пры выпуску першых у галіне вінчэстэраў на 7200-аб/хв. ёю былі выкарыстаныя няякасныя падшыпнікі галоўнага валу, якія пастаўляліся фірмай Nidec, і Micropolis панесла фатальныя ўбыткі на зваротах, разарылася і была купленая вышэйзгаданай Seagate.