Google Maps: розьніца паміж вэрсіямі

5905 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
абнаўленьне зьвестак
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 59 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q12013 (translate me)
абнаўленьне зьвестак
Радок 1:
{{сайт
| імя = Google Maps
| лягатып = [[Файл:Google maps logoMaps.pngsvg|200пкс220пкс]]
| здымак экрана =
| подпіс =
Радок 17:
| бягучы стан = Працуе
}}
'''Google Maps''', таксама '''Карты Google''', '''Мапы Google''' (англ. ''Google Maps''; раней ''Google Local'') — набор дадаткаў, пабудаваных на аснове бясплатнага картаграфічнага сэрвісу й тэхналёгіі ад кампаніі [[Google]]. Створаны ў 2005 годзе.
'''Google Maps''' (пэўны час пад назвай '''Google Local''') — сеціўны мапаграфічны бескаштоўны (для некамэрцыйнага выкарыстаньня) сэрвіс і тэхналёгія ад [[Google]], які даў пачатак і вялікую глебу для распрацоўкі мноства мапаарыентаваных прыладаў, што магчыма, дзякуючы ''[[Google Code#AJAX API|Google Maps API]]''.
Сэрвіс ўяўляе сабой мапу і спадарожнікавыя здымкі плянэты Зямля. Для многіх рэгіёнаў даступныя высокадэталізаваныя аэрафатаздымкі (зьнятыя з вышыні 250-500 м), для некаторых — з магчымасьцю прагляду пад кутом 45° з чатырох бакоў сьвету. Дадаткова прапануюцца здымкі [[Месяц (спадарожнік)|Месяца]] і [[Марс|Марса]].
З сэрвісам інтэграваны бізнэс-даведнік і мапа аўтамабільных дарог з пошукам маршрутаў, якая ахоплівае [[ЗША]], [[Канада|Канаду]], [[Японія|Японію]], [[Расея|Расею]], [[Ганконг]], [[Кітай]], [[Вялікабрытанія|Вялікабрытанію]], [[Ірляндыя|Ірляндыю]] (толькі ў цэнтры гарадоў) і некаторыя раёны Еўропы.
 
==Google Плянэта Зямля ==
Зьяўляючыся непасрэдна мапавым сэрвісам, Google Maps таксама зьяўляецца пракладчыкам маршрутаў і геалякатарам розных арганізацыяў у мностве краінаў. Калі спаслацца на аднаго з тварцоў Google Maps, [[Ларс Расмусан|Ларса Расмусана]], Google Maps — гэта «спосаб арганізацыі інфармацыі геаграфічна».<ref name="rasmussen">[http://www.abc.net.au/tv/fora/stories/2009/07/10/2620279.htm Lars Rasmussen on Inventing Google Maps] // ABC Fora {{ref-en}}</ref>
З сэрвісам таксама зьвязаны дадатак [[Google Earth|Google Плянэта Зямля]] (англ. ''Google Earth'') — асобная праграма для [[Windows]], а таксама [[GNU/Linux]], [[Mac OS]]. Як і Мапы Google, праграма Google Плянэта Зямля дазваляе праглядаць здымкі зямной паверхні, павялічваць і памяншаць маштаб і складаць маршруты перамяшчэньня. Яе вартасьцю зьяўляецца трохмернае адлюстраваньне зямной паверхні (з улікам рэльефу), магчымасьць назіраньня пад адвольным кутом (а не толькі зверху), паступовае ўдакладненьне выявы па меры загрузкі больш дэталёвых здымкаў (няма неабходнасьці чакаць перад «белымі плямамі», як у Мапах Google), магчымасьць плаўнай зьмены маштабу (а не проста выбару з некалькіх наканаваных значэньняў).
 
==Складаньне маршрутаў==
Каб скарыстацца сэрвісам пошуку маршрутаў, неабходна пераключыцца на ўкладку «Скласьці маршрут», пасьля чаго набраць адрас адпраўленьня ў фармаце «Краіна, Населены пункт, Вуліца, Дом» і адрас месца прызначэньня.
У ліпені 2015 года ў сэрвісе зьявілася функцыя Your Timeline (Храналёгія), якая запісвае гісторыю маршрутаў і месцаў, якія карыстальнік наведваў у пэўны дзень.
 
==Google Street View ==
[[Google Street View]] дазваляе карыстальнікам Google Maps «зрабіць шпацыр» па трохмернай праекцыі горада або некаторых з яго вуліц праз Інтэрнэт. Такая функцыянальнасьць дасягаецца з дапамогай кругавога фатаграфаваньня рэальнай мясцовасьці адмысловым абсталяваньнем у рэжыме рэальнага часу. У выніку ствараецца мноства [[Панарамны фатаздымак|стэрэасфэрычных панарам]] з прывязкай да геаграфічных каардынатаў і прадастаўляецца магчымасьць перамыкацца паміж імі з дапамогай інтуітыўна зразумелага інтэрфэйсу, ствараючы адчуваньне перамяшчэньня ў прасторы.
Падчас фатаграфаваньня, адначасова з дапамогай лазэрных далёкамэтраў, аўтаматычна рэгіструюцца плоскія паверхні, такія як фасады будынкаў і сьцены. Дзякуючы гэтаму ў Street View прысутнічае магчымасьць атрыманьня найбольш удалага ракурсу для прагляду абранага аб'екту.
 
==Аўтарскія правы==
Выкарыстаньне матэрыялаў Google Maps рэгулюецца агульнымі дакументамі кампаніі Google, а таксама шэрагам дадатковых абмежаваньняў. У прыватнасьці, матэрыялы даступныя для пэрсанальнага некамерцыйнага выкарыстаньня. Для арганізацыяў матэрыялы даступныя толькі для ўнутранага выкарыстаньня і ня могуць распаўсюджвацца ў камэрцыйных мэтах.
 
==Для распрацоўнікаў==
Існуе магчымасьць выкарыстоўваць сэрвіс Google Maps у якасьці асновы для сваіх іншых сэрвісаў. Google стварылі [[API]] для Google Maps з мэтай прыцягнуць распрацоўнікаў да інтэграцыі Google Maps ў іх вэб-сайты з іх геададзенымі. Гэта бясплатная служба, якая пакуль не зьмяшчае рэклямы, хоць такая магчымасьць зарэзэрваваная на будучыню ў пагадненьні па іх выкарыстаньню.
Выкарыстоўваючы Google Maps API, магчыма ўключыць любую мапу з Google Maps на зьнешнім сайце, кіруючы гэтай мапай праз [[JavaScript]], напрыклад для даданьня маркераў геаграфічных пунктаў, набліжэьння або выдаленьня пры праглядзе мапаў.
Для беларускіх распрацоўнікаў адметная асаблівасьць Google Maps API ад іншых аналягічных службаў заключаецца ў тым, што Google Maps і Google Maps API дазваляюць знаходзіць паселішчы на тэрыторыі Беларусі па іх беларускім назвах.
 
== Крыніцы ==
Ананімны ўдзельнік