Розьніца паміж вэрсіямі «Цмок»

2 байты дададзена ,  5 гадоў таму
д (гэта Вікіпэдыя тарашкевіцай)
 
=== Цмок як гіганцкі зьмей ===
У некаторых казках і баладах цмок — [[рэптылія]]-пачвара, у якой 3, 7, 9, 12 ці нават 24 галавы. У казцы «[[Хведар Набілкін і сапраўдныя асілкі]]» героі пачаргова перамагаюць трох шматгаловых цмокаў. Паводле некаторых паданьняў, раней рэкі былі вялічэзныя, ніхто па іх не хадзіў, і жыло у вадзе безліч зьмеяў, у іншых па 11 галоў. Яны душылі людзей. Цмок у гэтым сюжэце — імя ўласнае, адзін са зьмеяў. Жыў ён адзін, меў рогі і вялізную пашчу, якой мог адразу праглынуць чалавека. Людзі былі язычнікамі і маліліся яму. Забіў пачвару [[Юрай|Юр’я]] ([[Георгій Перамаганосец|Георгій Перамоганосец]])<ref>Запісана ў в. Новы Мір Веткаўскага р-на ад Хадуньковай Ганны Трафімаўны, 1914 г.н. (раней пражывала ў в. Малінаўка Бранскай вобл.), студэнткай Хадуньковай Н. (2002 г.)</ref>. У народнай традыцыі наогул пашыраная такая схема: цмок жыве ў балоце ці рацэ і штодня (ці штогод) патрабуе сабе ў ахвяру маладых дзяўчат. Зьяўляецца герой і забівае пачвару. Мяркуецца, што гэты матыў мае дахрысціянскаедахрысьціянскае паходжаньне. У першапачатковай вэрсіі цмока мог замяняць [[Яшчар, бог|Яшчар]] — боствабозтва ніжэйшага сьвету, якому, верагодна, таксама прыносілі маладых дзяўчат у ахвяру.
 
У іншых крыніцах цмок — злы зьмей, які шкодзіць людзям, паліць хаты<ref>Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н., студэнткай Шышовай К. (2006 г.)</ref>, пушчае з пашчы полымя. Яшчэ адна крыніца дадае: ростам Цмок з вялікі [[Хата|дом]], але вельмі гультаяваты — калі нехта з людзей патурбуе яго, то ён не абавязкова будзе нападаць, а спачатку ўзважыць, ці вартая ахвяра парушанага спакою. Паводле фальклярыста [[Міхал Адольфавіч Федароўскі|М. Федароўскага]], цмок — пачвара з кіпцюрамі, як сярпы, і з такімі вострымі крыламі, што можа што заўгодна перасекчы імі, як мячом. Цмок — найстарэйшы зьвер у сьвеце. Можа жыць як у возеры ці балоце (што адпавядае яго хтанічнай прыродзе) так і ў небе<ref>Міфалогія беларусаў: энцыклапедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл.</ref>.
26

зьменаў