Максім Гарэцкі: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 39:
Першую навуку Максім Гарэцкі спасьцігаў у школе граматы ў вёсцы Вялікая Багацькаўка. Потым некалькі гадоў ён вучыўся ў сяле Вольша [[Аршанскі павет|Аршанскага павету]] ў царкоўна-прыходзкай школе. Ужо ў той час Гарэцкі пачынае цікавіцца [[Беларуская літаратура|беларускай літаратурай]] і пачынае сьвядома карыстацца [[беларуская мова|беларускай мовай]]. У [[1908]] годзе Гарэцкі скончыў вучобу ў Вольшы і атрымаў магчымасьць быць настаўнікам, вучыць грамаце сялянскіх дзяцей<ref name="ReferenceB">''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 15-17</ref>. У кастрычніку 1908 году прыехаў у [[Горкі (горад)|Горкі]], каб рыхтавацца да паступленьня ў вучэльню. Там займаўся з рэпэтытарам Крэерам<ref>''Дасаева'' Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага. С. 7</ref>. У [[1909]] годзе Максім Гарэцкі паступіў у каморніцка-агранамічную вучэльню ў [[Горкі (горад)|Горы-Горках]], якую скончыў у [[1913]] годзе<ref name="ReferenceB">''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 15-17</ref>.
Чарцёжнік, каморнік землеўпарадкавальных камісіяў [[Віленская губэрня|Віленскай губэрні]] ([[Вільня]], [[1913]]—[[1914]]). На пасадзе каморніка Гарэцкі правёў толькі адзін год. Ён меў намер авалодаць замежнымі мовамі, атрымаць атэстат сталасьці і паступіць на гісторыка-філялягічны факультэт. Аднак, яму не ўдалося зьдзейсьніць гэтыя
У канцы [[1916]] апынуўся на фронце ў [[Пінскія балоты|Пінскіх балотах]]. Там быў прызначаны ў камісію па рэквізыцыі сена ў сялянаў, але не любіў гэтай працы і адпрасіўся ў акопы. Цяжка захварэў, быў адасланы ў тыл на лячэньне ([[Жалезнаводзк]], [[1917]]), потым зусім звольнены з войска.<ref name="pshyrkou">Пшыркоў Юліян. Максім Гарэцкі і яго раман «Віленскія камунары» // Гарэцкі Максім. Віленскія камунары. Раман-хроніка. — Мн. : Беларусь, 1965. С. 7</ref>
|