ІнфармНапалм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
+пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 01:00, 20 сьнежня 2015

ІнфармНапалм — шматмоўны некамэрцыйны вэб-сайт аб расейскім вайсковым уварваньні ва Ўкраіну, заснаваны ў сакавіку 2014 году журналістам Раманам Бурко зь Севастопаля (Украіна)[3]. Зьмяшчае матэрыялы выведкі з адчыненых крыніцаў(en). Пераклад беларускамоўнай вэрсіі сайта ажыцьцяўляе Дзяніс Івашын з Горадні (Беларусь)[4].

ІнфармНапалм
Слоган Мы выпальваем ворагаў інфармацыйным напалмам
Тып Грамадзянская журналістыка(en)
Даступныя мовы Беларуская і 26 іншых[1]
Уладальнік Раман Бурко
Аўтар Раман Бурко
Пачатак працы 29 сакавіка 2014 (10 гадоў таму)[2]
Камэрцыйны? Не
Рэгістрацыя Няма
Актуальны стан Дзейны
Рэйтынг Alexa 1650 (2015; ва Ўкраіне)
informnapalm.org

Мінуўшчына

Першае ж відэа сайта аб нападзе ў сакавіку 2014 г. расейскіх жаўнераў на ўкраінскую вайсковую частку ў Севастопалі за першыя суткі сабрала на Youtube звыш 2 млн праглядаў. У лістападзе 2014 — жніўні 2015 г. сайт разьмясьціў відэазапісы 14 допытаў палонных расейскіх жаўнераў, затрыманых са зброяй ва Ўкраіне[5]. 28 красавіка і 15 ліпеня 2015 г. апублікаваў дасьледаваньне аб завозе ў Данецкую вобласьць Украіны расейскім жаўнерам Зьмітром Зубавым са 147-га аўтамабільнага батальёна (вайсковая частка № 83466; Масква, Расея) зэнітна-ракетнага комплекса (ЗРК) «Бук-М1», зь якога 24 ліпеня 2014 г. пад Данецкам зьбілі пасажырскі самалёт «Боінг 777» з 298 людзьмі на борце[6][7]. На жнівень 2015 г. штодня сайт выдаваў прынамсі 1 матэрыял і праглядаўся звыш 10 тыс. унікальных наведнікаў[8]. 16 кастрычніка 2015 г. сайт пачаў у адказ на кожнае парушэньне ва Ўкраіне расейскімі інтэрвэнтамі Менскага пратаколу аб спыненьні агню ад 12 лютага 2015 г. публікаваць імёны, прозьвішчы, фотаздымкі, бартавыя і рэгістрацыйныя нумары расейскіх вайсковых пілётаў у Сырыі[9].

Крыніцы

  1. ^ Мовы // ІнфармНапалм, 2015 г. Праверана 20 сьнежня 2015 г.
  2. ^ Справаздача аб гостынгу informnapalm.org // W3Bin, 2015 г. Праверана 20 сьнежня 2015 г.
  3. ^ Інфармацыйным напалмам па крамлёўскай прапагандзе // Радыё «Свабода», 28 ліпеня 2015 г. Праверана 20 сьнежня 2015 г.
  4. ^ Кніжныя войны // Тэлеканал «Белсат», 11 сьнежня 2015 г. Праверана 20 сьнежня 2015 г.
  5. ^ Палонныя расейскія жаўнеры (рас.) // ІнфармНапалм, 10 жніўня 2015 г. Праверана 20 сьнежня 2015 г.
  6. ^ Дзяніс Івашын. Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17 // ІнфармНапалм, 28 красавіка 2015 г. Праверана 20 сьнежня 2015 г.
  7. ^ Дзяніс Івашын. «Джокер» у справе пра цягач Volvo, які перавозіў БУК для рэйсу MH17 // ІнфармНапалм, 15 ліпеня 2015 г. Праверана 20 сьнежня 2015 г.
  8. ^ Дзяніс Івашын. Гісторыя. Адказы на часта задаваныя пытаньні // ІнфармНапалм, 9 жніўня 2015 г. Праверана 20 сьнежня 2015 г.
  9. ^ ІнфармНапалм рэалізуе ўльтыматум вайсковаму кіраўніцтву РФ за абстрэл жыхароў Сырыі і Ўкраіны // Газэта «Новы час», 16 кастрычніка 2015 г. Праверана 20 сьнежня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі

  ІнфармНапалмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў