Беларуская міталёгія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Amtin (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
{{Артаграфія}}
[[Выява:Цмок.jpg|thumb|Left|300px|Балотны цмок, карціна сучаснага беларускага мастака]]
'''Белару́ская міталё́гія''' — комплекс вераваньняў насельніцтва [[Беларусь|Беларусі]]. Уключае сыстэму [[Язычніцтва|дахрысьціянскіх]] мітаў (аб якой амаль не засталося крыніц), а таксама «[[народная біблія]]» — апакрыфічныя народныя ўляўленьні пра [[Хрысьціянства|хрысьціянскага]] [[Бог]]а, інтэрпрэтацыі розных [[Біблія|біблейскіх]] падзеяў і персанажаў. Пры гэтым сюжэтная аснова Народнай Бібліі з большасьці язычніцкая, персанажам Бога, [[Д’ябал|Д’ябла]], [[Ісус Хрыстос|Хрыста]] ў ранейшых версіях маглі адпавядаць постаці паганскіх багох. Сьвятыя ([[Юрай]], Пятро, Ільля) ў гэтых сюжэтах кіруюць прыроднымі зьявамі і па сваіх функцыях, атрыбутыцы фактычна адпавядаюць пэўным дахрысьціянскім божышчам. Сёньня тэма беларускай міталёгіі вельмі мала вывучаная, цікавасьць да яе фарміруецца, яна кладзецца ў аснову мастацкіх твораў («[[Аб багох крывіцкіх сказы]]» [[Сяргей Хмара|Сяргея Хмары]] і інш), але гэты працэс ідзе пакуль што вельмі павольна.