Іва Андрыч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне парамэтру {{Commons}} using AWB
Jarash (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 9:
|Дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|9|10|1892}}
|Месца нараджэньня = в. [[Долац]], [[Аўстра-Вугоршчына]]
|Дата сьмерці = {{Памёр|13|3|1975|гадоў=82}}
|Месца сьмерці =
|Грамадзянства = {{Сьцягафікацыя|Югаславія}}
Радок 33:
 
== Біяграфія ==
Іва Андрыч нарадзіўся [[9 кастрычніка]] [[1892]] году ў [[Долац]]ы блізу [[Траўнік (горад)|Траўніку]] ў [[Босьнія|Босьніі]], якая ў той час знаходзілася пад уладай [[Аўстра-Вугоршчына|Аўстра-Вугоршчыны]], у [[харваты|харвацкай]] каталіцкай сям’і рамесьніка. Калі Іву было два гады, бацька памёр. Маці празь нястачу вымушаная была аддаць Іва на выхаваньне сваякам у [[Вышэград]], што на рацэ [[Дрына|Дрыне]], дзе ён і скончыў базавую школу. Атрымаў строгае каталіцкае выхаваньне. У 1912 скончыў [[гімназія|гімназію]] ў [[Сараева|Сараеве]], пазьней вучыўся ва ўнівэрсытэтах у [[Загрэб]]е (філязофскі факультэт), цэнтральнай Эўропы<ref>Энциклопедия читателя/Под. ред. Ф. А. Еремеева. — Т.1. Екатеринбург, 1999—792 с ISBN 5-7525-0522-4</ref> ([[Вена|Вене]], [[Кракаў|Кракаве]] і [[Грац]]ы). Праз сваю палітычную дзейнасьць (удзел у сэпаратысцкім руху «Млода Босна») быў арыштаваны [[Аўстра-Вугоршчына|аўстрыйскімі]] ўладамі ў часе [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] і адбываў трохгадовае пакараньне ў [[Марыбар]]ы і [[Добай|Добаі]]. У турме чытаў [[Фёдар Дастаеўскі|Дастаеўскага]] ды, [[Сёрэн Абю К’еркегор|К’еркегора]] і іншых аўтараў, перакладаў аўтабіяграфічную паэму Оскара Ўайльда «Баляда Рэдынгскай турмы». Ад 1939 году і да красавіка 1941 году (напад Нямеччыны на Югаславію) быў прадстаўніком [[Югаславія|Югаславіі]] ў [[Бэрлін]]е. Дэпутат Саюзнай народнай скупшчыны ад Босьніі, старшыня саюзу пісьменьнікаў Югаславіі<ref>Большая энциклопедия: В 62 томах. Т.3. -М.: ТЕРРА, 2006. — 592 с ISBN 5-273-00432-2</ref>. Абараніў доктарскую дысэртацыю па філязофіі на тэму «Разьвіцьцё духоўнага жыцьця ў Босьніі пад турэцкім уплывам» ва ўнівэрсытэце Грацу ў 1923 годзе. Стаў сябрам Сэрбскай Акадэміі Навук у 1926 годзе. На працягу [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] ён жыве пад дамашнім арыштам у сваёй кватэры ў Бялградзе. У гэты час Андрыч не друкаваўся, але напісаў свае найлепшыя [[раман]]ы. Пасьля вайны Андрыч уступае ў кампартыю Югаславіі ды займае там высокае становішча. У 1959 годзе жэніцца зь Міліцай Бабіч, якая працуе мастачкай-дэкаратаркай у Бялградзкім нацыянальным тэатры. Пасьля сьмерці жонкі ў 1968 годзе ўсё меней друкуецца. У выніку хваробы памірае [[13 сакавіка]] [[1975]] году ў Белградзе.
 
== Творчасьць ==
Матэрыял для сваёй творчасьці Іва Андрыч чэрпаў з [[гісторыя|гісторыі]], [[фальклёр]]у і [[культура|культуры]] сваёй роднай [[Босьнія і Герцагавіна|Босьніі]]. Пачаў пісаць [[харвацкая мова|па-харвацку]], але, як і многія іншыя харвацкія аўтары пасьля заснаваньня [[Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў]], перайшоў на [[экаўскі дыялект]], які лічыцца выключна [[сэрбская мова|сэрбскім]]. У 1918 годзе ў Заграбе выйшла выйшла ягоная першая кніга — збор лірычных вершаў «Экс Понта»<ref>{{кніга|старонкі=233|загаловак=Лауреаты Нобелевской премии по литературе, (1901-1990):Биогр.справ|месца=Тамбов|год=1991|аўтар=Балютавичюте Э.-Б., Тютюнник В. М.}}</ref>. Аўтар кароткіх раманаў «Паненка» (1945), «Пракляты двор» (''Prokleta avlija'', 1954) ды «Омерпаша Аатас»(незакончаны, выд. 1976). Сусьветную вядомасьць прынесьлі раманы «Траўніцкая кроніка» ды «Мост на Дрыне» (абодва 1945). Аўтар літаратурна-крытычных прац пра дзяячоў сэрбскай ды сусьветнай культуры (Пятра Негоша, В. Караджыча, Ф. Гоя ды іншых). На беларускую мову творы Іва Андрыча перакладалі Вячаслаў Рагойша, [[Алесь Разанаў]], Л. Самасейка, [[Барыс Іванавіч Сачанка|Барыс Сачанка]], Галіна Тварановіч, Іван Чарота.
 
== Бібліяграфія ==