Аляксей Міхайлавіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 45 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q7731 (translate me)
Радок 1:
'''Аляксей Міхайлавіч''' (па мянушцы ''Цішэйшы''; 9{{Дата (19)ў сакавікастарым стылі|9 сакавіка|1629|19}}, [[Масква]], [[Маскоўскае царства]]  {{Дата ў старым стылі|29 студзеня (|1676|8 лютага) 1676}}, [[Масква]])  — другі маскоўскі цар (1645—1676) з дынастыі [[Раманавы|Раманавых]]х, родапачынальнік якой Гланда-Камбіла Дзіванавіч у ХІІІ ст. прыбыў у Маскоўшчыну «зь Літвы». Сын [[Міхаіл Фёдаравіч|Міхаіла Фёдаравіча]] (1613—1645) ды ягонай другой жонкі Еўдакіі Лук’янаўны, у дзявоцтве Стрэшневай (1608—1645).
 
== Біяграфія ==
Выхоўваўся баярынам [[Барыс Марозаў|Б.  І.  Марозавым]], які фактычна правіў у Маскоўшчыне. На 14-м годзе царэвіча ўрачыста «абвясьцілі» народу, а ў 16 гадоў (1645) ён узышоў на маскоўскі прастол, але рэальна на палітыку пачаў уплываць з пачатку 1650-х гг.
 
Пасьлядоўна ўмацоўваў самаўладзьдзе, пасьля 1653  г. перастаў склікаць Земскія саборы, у 1654  г. стварыў мноства новых прыказаў у тым ліку Маларасейскі (1648), Літоўскі (1656—1667) ды ўласную канцылярыю («Прыказ тайных справаў»), спыніў спробы царквы ўмешвацца ў справы дзяржавы. Пры ім была рэарганізаваная і даведзеная да надзвычай вялізнай колькасьці армія. Амаль усё цараваньне Аляксея Міхайлавіча Маскоўская дзяржава вяла войны, далучала новыя тэрыторыі, актыўна калянізавала [[Сыбір]]. Пры ім Саборнае ўлажэньне 1649  г. юрыдычна аформіла прыгонны лад.
 
Пад час [[Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў|вайны 1654—1667 гадоў]] з [[Рэч Паспалітая|Рэччу Паспалітай]], якая пачалася пасьля земскага сабору 1653  г., цар звычайна знаходзіўся пры войску, таму наведаў шмат якія захопленыя гарады: [[Смаленск]], [[Вільня|Вільню]], [[Горадня|Горадню]], [[Капыль]], [[Барысаў]], [[Магілёў]], [[Полацак]], [[Віцебск]] ды іншыя. У Віцебску сустракаўся зь Сяміёнам Полацкім. Ён першы з маскоўскіх цароў прыняў у 1654  г. тытул «Божиею милостью Великий Государь Царь и Великий князь, всея Великия и Малыя и Белыя России самодержец, и многих государств и земель Восточных и Западных и Северных отчич и дедич и наследник и государь и обладатель», а Беларусь разглядаў як сваю новую вотчыну. У 1654—1655  гг. цар сам узначальваў маскоўскае войска пад час наступу на Вільню.
 
Летам 1656  г. цар спыняўся ў [[Койданаў|Койданаве]]. Койданаўцы падалі яму «чалабітную», у якой прасілі вызваліць іх ад абавязкаў будаваць менскі астрог, паменшыць падатак збожжам, бо «ўсе абрабаваны, абабраны да апошняга чаркасамі (украінскімі казакамі). Паміраем галоднай сьмерцю, коней і валоў няма, лесу вазіць няма чым».
 
Ён праводзіў прымусовую палітыку перасяленьня насельнікаў [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] у Маскоўскую дзяржаву і зьбіраўся перасяліць каля 300 тыс. чалавек, дзеля папаўненьня страт насельніцтва пасьля эпідэміі чумы 1654  г. Вайна закончылася падпісаньнем [[Андрусаўскае замірэньне|Андрусаўскага перамір’я]] 1667  г. далучэньнем да Масквы Смаленшчыны, [[Северская зямля|Северскай зямлі]] ды Левабярэжнай Украіны. У 1672  г. для выхадцаў з ВКЛ царскім загадам была заснаваная асобная [[Мяшчанская слабада]]. Аўтар няскончаных мэмуараў пра вайну 1654—1667  гг.
 
У 1656—1658  гг. вёў беспасьпяховую вайну са [[Швэцыя]]й за выхад да [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]], у 1660—1670 гг вёў ваенныя дзеяньні супраць [[Крымскае ханства|Крымскага ханства]] і гетмана Правабярэжнай Украіны П. Дарашэнкі.
 
Цару давялося душыць шматлікія паўстаньні ў сваёй дзяржаве  — у 1648 і 1662  гг. у Маскве, у 1650  г.  — у [[Пскоў|Пскове]] і [[Ноўгарад]]зе, у 1668—1676  — [[Салавецкае паўстаньне]], у 1670—1671  гг.  — сялянскую вайну пад кіраўніцтвам [[Сьцяпан Разін|Сьцяпана Разіна]] ды іншыя канфлікты. Пэрыяд ягонага праўленьня, з-за шматлікіх паўстаньняў паддадзеных, называлі «бунташным часам».
 
Пахаваны ў Архангельскім саборы ў Маскве.
 
Сярод ягоных 16 дзяцей, ад шлюбу з М.  І.  Міласлаўскай  — цары Фёдар, Іван V ды царэўна Соф’я, ад шлюбу з Н.  К.  Нарышкинай  — цар (імпэратар) [[Пётар I]].
 
== Літаратура ==
* Аляксей Міхайлавіч. // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т.  І.  Мінск. 1969. С. 286.
* Гладкі А.  І.  Аляксей Міхайлавіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 1. Мінск. 1993. С. 112.
* Аляксей Міхайлавіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 1. Мінск. 1996. С. 298-299298—299.
* {{Літаратура/Памяць/Койданаўскі раён|Аляксей Міхайлавіч|104}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commonscat|Alexis I of Russia}}