Беларускі клясычны правапіс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 43:
=== Акадэмічны праект 1933 году ===
{{Асноўны артыкул|Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году}}
[[Файл:Bdu szylda idysh.jpg|thumb|220пкс|Дзьвюхмоўная шыльда [[БДУ|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэтаўнівэрсытэту]] (беларуская і [[ідыш]]) у пачатку [[1920-я|1920-х]] гг.]]
У 1930 годзе група навукоўцаў Інстытуту мовазнаўства пачала працу над новым, пазбаўленым «нацдэмаўскага ўплыву», праектам рэформы беларускага правапісу. У наступным годзе кіраўніком Інстытуту быў прызначаны Пётар Бузук — раней арыштаваны, але ў адрозьненьне ад іншых беларускіх мовазнаўцаў, адпушчаны праз сваё небеларускае паходжаньне. Пры гэтым існуюць зьвесткі, што прафэсар лічыў існы правапіс найлепшым адлюстраваньнем жывой народнай гаворкі, таму выступаў супраць ягоных рэформаў<ref>Язэп Гладкі. Чутае — перажытае — бачанае. Машынапіс. Архіў БІНІМу (Нью-Ёрк).</ref>.