Ірэн Жаліё-Кюры: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
д {{Нобэлеўская прэмія па хіміі}}
Радок 6:
|Шырыня =
|Подпіс = фатаграфія 1935 году
|Дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|12 верасьня |9|1897}}
|Месца нараджэньня = Парыж, Францыя
|Дата сьмерці = {{Памёр|17 сакавіка |3|1956}}
|Месца сьмерці = Парыж
|Грамадзянства = {{Сьцяг Францыі}} Францыя
Радок 20:
|Сайт =
}}
'''Ірэ́н Жаліё-Кюры́''' ({{мова-fr|Irène Joliot-Curie}}; 12 верасьня 1897, Парыж, Францыя  — 17 сакавіка 1956, Парыж, 4 акруга)  — адна з найбуйнейшых навукоўцаў 20 стагодзьдзя ў вобласьці радыёхіміі і [[Ядзерная фізыка|ядзернай фізыкі]].
 
Бацькі Ірэн [[П’ер Кюры]] і [[Марыя Складоўская-Кюры]]  — слынныя фізыкі, першаадкрывальнікі [[Рад (элемэнт)|раду]], заснавальнікі навуковай школы. Ірэн і яе муж [[Фрэдэрык Жаліё-Кюры]] таксама належаць да гэтай школы. Калі Ірэн было 8 гадоў, яе бацька загінуў. Пазьней Марыя Складоўская-Кюры пісала пра гэтую падзею ў кароткай біяграфіі П’ера Кюры наступным чынам:
{{Цытата|Ён быў адданым і пяшчотным бацькам для сваіх дзяцей, аднак дочкі бялі ў той час яшчэ задужа малымі, каб зразумець няшчасьце, якое на нас абрынулася. Іх дзядуля і я, аб'яднаўшыся ў нашым агульным горы, зрабілі ўсё, што маглі, каб іх дзяцінства не было занадта засмучана.}}
Дарэктарамі дзяцінства Ірэн і яе малодшай сястры Эвы былі маці і дзед, бацька П’ера Кюры, доктар Эжэн Кюры, лекар, удзельнік Парыскай камуны.
Радок 33 ⟶ 34:
У гады Першай Сусьветнай вайны Марыя Кюры аддала ўвесь свой талент справе дапамогі параненым. Яна сканструявала першы рухомы [[Рэнтгенаграфія|рэнтгенаўскі]] кабінэт, сама аб’язджала зь ім шпіталі і санітарныя пасты на франтах і абслугоўвала мэдычнай дапамогай параненых, будучы адначасова і шафёрам, і рэнтгенатэхнікам, і інструктарам. Ірэн, якой тады толькі споўнілася 17 гадоў, суправаджала маці ў гэтых паездках, а потым пачала самастойна ўсталёўваць рэнтгенаўскую апаратуру ў палявых шпіталях і вучыць лекараў працы зь ёю. Пазьней, калі Марыя Кюры арганізавала ў сваёй лябараторыі школу рэнтгенатэхнікаў, Ірэн праводзіла ў ёй практычныя заняткі. Пасьля сканчэньня вайны Ірэн стала прэпаратарам у Інстытуце раду ў Парыжы ў лябараторыі Марыі Кюры. У 1925 годзе яна выдатна абараніла доктарскую дысэртацыю, прысьвечаную вывучэньню [[Альфа-часьцінка|альфа-промняў]] палёну.
 
У 1926 годзе Ірэн Кюры выйшла замуж за лябаранта Інстытуту раду Фрэдэрыка Жаліё. Ад гэтага часу сумеснае жыцьцё, навуковая і грамадзкая праца Фрэдэрыка і Ірэн Жаліё-Кюры зьвязаная гэтаксама непарыўна і непадзельна, як былі зьвязаныя паміж сабой П’ер і Марыя Кюры. Ірэн Кюры нарадзіла дваіх дзяцей  — дачку Элен і сына П’ера.
 
За сваё жыцьцё Ірэн Жаліё-Кюры апублікавала 54 навуковых працы, большасьць зь якіх выкананая і апублікаваная ёю разам з Фрэдэрыкам Жаліё-Кюры.
 
З раньніх прац Ірэн Кюры асабліва вядома дасьледаваньне хуткасьцей альфа-выпраменьваньня [[палён]]у, якое было праведзена ёю ў 1925 годзе выкшталцоным мэтадам адначасовага назіраньня вельмі вялікай колькасьці трэкаў альфа-часьціц ў [[Камэра Вільсана|камэры Вілсана]]. Яна правяла таксама істотную статыстыку адхіленьняў прабегаў ад сярэдняга і дала ёй тэарэтычнае тлумачэньне. Гэты мэтад выкарыстоўваўся потым неаднаразова для выяўленьня прамянёў з даўгім прабегам.
Пачынаючы з 1928 году, Ірэн Кюры разам з Фрэдэрыкам Жаліё пачала сыстэматычнае вывучэньне ядравых рэакцый, якія адбываюцца пры апрамяненьні ядраў лёгкіх элемэнтаў альфа-прамянямі палёну. Гэтыя працы прывялі іх да выдатных навуковых адкрыцьцяў<ref>{{артыкул|аўтар=М. П. Шаскольская.|загаловак=Ірэн Жаліё-Кюры|арыгінал=Ирен Жолио-Кюри|выданьне=Успехи физических наук|год=1956|том=LIX|выпуск=4|старонкі=583-585|спасылка=http://ufn.ru/ru/articles/1956/8/a/}}</ref>. У 1938 годзе дасьледавала дзеяньне [[нэўтрон]]аў на цяжкія элемэнты, што стала важным крокам да адкрыцьця [[Дзяленьне ядра|дзяленьня]] ўрану.
 
У 1935 годзе ўзнагароджаная Нобэлеўскай прэміяй ў галіне хіміі з Фрэдэрыкам Жаліё-Кюры за сынтэз новых радыёактыўных элемэнтаў<ref>{{спасылка|url=http://www.nobelprize.org/nobel_prizes/chemistry/laureates/1935/|загаловак=The Nobel Prize in Chemistry 1935|выдавец=The Nobel Foundation}}</ref>. Афіцэр [[Ордэн Ганаровага легіёну|Ордэна Ганаровага легіёну]].
Радок 55 ⟶ 56:
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
 
{{Бібліяінфармацыя}}
{{Нобэлеўская прэмія па хіміі}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Жаліё-Кюры, Ірэн}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 12 верасьня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1897 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Парыжы]]
[[Катэгорыя:Францускія фізыкі]]
Радок 65 ⟶ 66:
[[Катэгорыя:Жанчыны-навукоўцы]]
[[Катэгорыя:Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў галіне хіміі]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1956 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ад раку]]