Беларускі клясычны правапіс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні Jêžačok (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Krupski Oleg
Радок 203:
=== Нармалізацыя тарашкевіцы 2005 году ===
 
Напрыканцы 1990-х  — пачатку 2000-х гадоў з прычыны варыятыўнасьці пэўных моўных правілаў у выданьнях і СМІ, якія выкарыстоўвалі тарашкевіцу, насьпела неабходнасьць упарадкаваньня правапісу. У зьвязку з гэтым працоўная група ў складзе [[Юрась Бушлякоў|Юрася Бушлякова]], [[Вінцук Вячорка|Вінцука Вячоркі]], [[Зьміцер Санько|Зьмітра Санько]] і [[Зьміцер Саўка|Зьмітра Саўкі]] на працягу некалькіх гадоў працавала над падрыхтоўкай і ўдасканаленьнем збору правілаў беларускага клясычнага правапісу, у выніку чаго ў [[2005]] годзе была выдадзеная кніга «Беларускі клясычны правапіс. Сучасная нармалізацыя»,<ref name="pravapis" />, дзе была зробленая спроба нармалізацыі тарашкевіцы.
 
Мэтай працоўнай групы было стварэньне выданьня для шырокай чытацкай аўдыторыі: як для журналістаў, рэдактараў, пісьменьнікаў і навукоўцаў, так і для паспалітых карыстальнікаў. Асноўная ўвага была скіраваная на складаныя праблемы беларускага правапісу, а моманты, якія звычайна не выклікаюць пытаньняў у карыстальнікаў, былі згаданыя без падрабязнага разгляду.
 
Збор правілаў грунтуецца на апублікаваным у 1995 годзе праекце правапісу аўтарства [[Вінцук Вячорка|Вінцука Вячоркі]], а таксама на выніках яго грамадзкага абмеркаваньня на Праскай канфэрэнцыі (5—6 сьнежня 1998  г.). Група ўдзельнікаў канфэрэнцыі зьбіралася на паседжаньні рэгулярна зь вясны 2000 году, а група з сталым складам удзельнікаў сфармавалася ўвосень 2002 году. Агулам цягам пяці гадоў былі праведзеныя больш да 200 паседжаньняў. У канцы жніўня  — пачатку верасьня 2004 году было праведзенае адкрытае анкетаваньне па найбольш супярэчлівых пытаньнях правапісу, вынікі якога былі ўлічаныя ў праекце Збору правілаў. Праект Збору быў разасланы 27-мі адмыслоўцам  — мовазнаўцам, літаратарам, у зацікаўленыя інстытуцыі — на водгук. Зацьверджаньне канчатковай рэдакцыі адбылося на пачатку сакавіка 2005 году.<ref name="pravapis" />
 
Нармалізацыя беларускага клясычнага правапісу была прынятая асноўнымі выданьнямі на тарашкевіцы: газэтай «[[Наша Ніва]]», часопісам «[[ARCHE Пачатак|Arche]]», беларускімі рэдакцыямі [[Свабода (радыё)|Радыё «Свабода»]] і [[Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё|Польскага Радыё]] і некаторымі іншымі мэдыямі. Таксама гэты правапіс выкарыстоўвае [[беларуская Вікіпэдыя]].
 
Разам з тым, адсутнасьць дэкляратыўных зьвестак пра канкрэтны варыянт артаграфіі беларускай мовы, які выкарыстоўваецца ў [[СМІ]] і выданьнях літаратурных твораў на тарашкевіцы, звычайна не дае магчымасьці адназначна меркаваць пра прыняцьцё альбо адхіленьне варыянту сыстэматызацыі правапісу 2005 году, аднак аналіз такіх выданьняў дазваляе меркаваць пра тое, што нормы клясычнага правапісу, якія цяпер выкарыстоўваюцца ў выданьнях на тарашкевіцы, ўу сваёй сутнасьці адпавядаюць альбо зьяўляюцца блізкімі да правілаў нармалізацыі тарашкевіцы 2005 году.
 
[[27 красавіка]] [[2007]] году [[IANA]] надала нармалізаванаму варыянту тарашкевіцы ўласны моўны падтэг «tarask» (поўнае абазначэньне: be-tarask).<ref name="subtag" />