Жак Дэрыда: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 58 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q130631 (translate me)
Jarash (гутаркі | унёсак)
Радок 1:
'''Жак Дэрыда''' ({{мова-fr|Jacques Derrida}}) ([[{{Нарадзіўся|15 ліпеня]] [[|7|1930]]}} — [[{{Памёр|8 кастрычніка]] [[|10|2004]]}}) — францускі [[філязофія|філёзаф]] габрэйскага паходжаньня, які нарадзіўся ў [[Альжыр]]ы. Дэрыда найбольш вядомы як распрацоўшчык канцэпцыі [[дэканструкцыя|дэканструкцыі]]. Дэрыда тлумачыць у сваім «Лісьце да японскага сябра», што францускае слова «deconstruction» сталася спробай перакласьці і перахапіць тэрміны [[Марцін Гайдэґер|Гайдэґера]] «Destruktion» ды «Abbau». Работы Дэрыды таксама аказалі ўплыў на [[літаратурная тэорыя|літаратурную тэорыю]], хаця ягоная тэорыя дэканструкцыі была прынятая далёка ня ўсімі крытыкамі. Дэрыда таксама дасьледваў праблемы [[фэномэналёгія|фэномэналёгіі]], [[постструктуралізм]]у і іншыя адгалінаваньні сучаснай філязофскай навукі.
 
Дэрыда нарадзіўся і гадаваўся ў [[Эль-Біяр]]ы (Альжыр). Сям’я пераехала ў [[Францыя|Францыю]] ў [[1949]] годзе, калі яму было 19 гадоў. З [[1952]] вывучаў філязофію ў элітнай школе École Normale Superieure, потым працаваў лектарам у [[Лувэн]]е ([[Бэльґія]]). Падчас вайны Альжыра за незалежнасьць у [[1957]]—[[1959]] гадох ён паехаў у [[Альжыр]], дзе працаваў дзіцячым настаўнікам францускай і ангельскай мовы ў францускай арміі. З [[1964]] па [[1984]] выкладаў у École Normale Superieure. У [[1966]] пачаў выкладаць ва Ўнівэрсытэце Джона Гопкінса, а потым і ў іншых унівэрсытэтах Амэрыкі. З [[1986]] году Дэрыда быў прафэсарам у Ірвінскім унівэрсытэце ў [[Каліфорнія|Каліфорніі]]. Дэрыда атрымаў ступень ганаровага доктара з [[Кембрыдж]]у, [[Калюмбійскі ўнівэрсытэт|Калюмбійскага ўнівэрсытэту]], Унівэрсытэту Эсэкса, Лувэнскага ўнівэрсытэту. У [[2002]] годзе ў Амэрыцы выйшаў фільм, прысьвечаны ягонай творчасьці. У [[2003]] годзе ў яго знайшлі [[рак падстраўнікавай залозы]]. Анкалягічная хвароба і сталася прычынай сьмерці [[8 кастрычніка]] [[2004]] году.
{{Commonscat|Jacques Derrida}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Дэрыда, Жак}}
 
[[Катэгорыя:Францускія філёзафы|Дэрыда, Жак]]