Вялікае Княства Літоўскае: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
Jarash (гутаркі | унёсак)
→‎Утварэньне: выпраўленьне спасылак
Радок 80:
Працэс фармаваньня новай дзяржавы быў даволі працяглым і адбываўся шляхам дынастычных шлюбаў, пагадненьняў (у рэдкіх выпадках захопу) паміж асобнымі княствамі пры захаваньні палёгак, прывілеяў і пэўнага самакіраваньня (паводле прынцыпу «''старыны ня рушыць, навіны ня ўводзіць''»). Упершыню гэты мэханізм быў выкарыстаны ў дачыненьні Полацку ў [[1307]] годзе па ўваходжаньні Полацкага княства ў склад ВКЛ, хоць да ўваходжаньня княства ў ім і раней кіравалі літоўскія князі ([[Таўцівіл]]). У дачыненьні да Панямоньня прынцып падобнай аўтаноміі невядомы.
 
Неўзабаве да Вялікага Княства Літоўскага добраахвотна<ref name="ehb387"/> далучылася рэшта ўдзельных княстваў на тэрыторыі сучаснай Беларусі: [[Полацкае княства|Полацак]] — у [[1307]] годзе; [[Віцебскае княства|Віцебск]] — у [[1320]] годзе; [[Берасьцейскае княства|Берасьце]], [[Менскае княства|Менск]], [[Турава-ПінскаеТураўскае княства|Тураў і Пінск]] — у [[1320-я|1320]]—[[1330-я]]<ref>Гісторыя // {{Літаратура/ЭВКЛ|к}} С. 8.</ref> гады; [[Амсьціслаўскае княства|Амсьціслаў]] — у [[1358]] годзе. Найбольш пасьпяхова працэсы аб’яднаньня беларускіх зямель праходзілі ў часе княжаньня [[Гедымін]]а ([[1316]]—[[1341]]). Важным ягоным дасягненьнем было стварэньне незалежнай ад [[Маскоўскі патрыярхат|Масквы]] [[Літоўская мітраполія|Літоўскай праваслаўнай мітраполіі]] з цэнтрам у Наваградку. Адначасна Гедымін паклаў падмурак [[Русь|рускаму]] вэктару палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, які разьвіваўся ў наступныя дзесяцігодзьдзі.
 
==== Далейшае разьвіцьцё ====