Васіль Захарка: розьніца паміж вэрсіямі

няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
| узнагароды =
}}
'''ВасільВасі́ль ІванавічІва́навіч ЗахаркаЗаха́рка''' ([[1 красавіка]] [[1877]], [[Дабрасельцы]] (цяпер [[Зэльвенскі раён]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]]) — [[14 сакавіка]] [[1943]], [[Прага]]) — беларускі палітычны дзяяч, другі [[прэзыдэнт БНР]].
 
Нарадзіўся ў вёсцы [[Дабрасельцы]] на Гарадзеншчыне ў беднай сялянскай сям’і. У 16 гадоў стаўся сіратою, разам з двума баратамі й сястрою. У [[1895]] — здаў іспыт на царкоўнапрыхадзкога настаўніка. Працаваў у царкоўнапрыхадзкой школцы, потым працаваў пісарам.
 
[[6 сакавіка]] [[1943]] году тастамэнтам здаў паўнамоцтвы [[Мікола Абрамчык|Міколу Абрамчыку]]. А [[14 сакавіка]] памёр. Пакінуў пасьля сябе багаты архіў БНР.
[[Файл:Vasil Zacharka, mahiła 01.jpg|значак|Магіла Васіля Захаркі на Альшанскіх могілках у Празе]]
 
Пахаваны ў Празе на Альшанскіх могілках. Немцы абрэзалі ў газэтах артыкулы-нэкралёгі. На пахаваньні гэстапагестапа забараніла ўсялякія прамовы. Але калі апускалі труну, да яе прарваўся інжынэр Мікола Абрамчык і прамовіў, за ім гэтаксама выступіў прадстаўнік ўкраінскай моладзі. Каля магілы пачаўся нейкі рух людзей у цывільным. Прафэсар Мазэпа (пасьля прэм’ер украінскага ўраду) сказаў толькі: «Нічога, мы яшчэ будзем мець аказію прамовіць іншым разам». Калі засыпалі магілу, стала блага [[Ларыса Геніюш|Ларысе Геніюш]], якую на руках аднесьлі [[Міхась Забэйда-Суміцкі]] і інжынэр [[Васіль Русак]].
 
Ларыса Геніюш у сваіх успамінах пісала пра Захарку: «''Гэта вельмі паважаны чалавек з думкамі пра Беларуса (…) Палітычнай дзейнасьці ён ніякай не праводзіў, часам толькі пісаў пратэсты супраць бяспраўя над нашым народам у Лігу Нацыяў, падтрымліваў эміграцыю і меў цесную лучнасьць з эміграцыяй другіх народаў — украінскай, расейскай. Ён быў беларускім эсэрам. У Бога ня верыў, але пасьля прасіў пахаваць яго па-хрысьціянску. У Прагу іх запрасілі чэхаславакі ўжо зь Летувы, куды спачатку пераехаў урад БНР. Мелі яны невялікую дапамогу ад урада, а да акупацыі ад чэскага Чырвонага Крыжу''».
13 315

зьменаў