Аляксандар Лукашэнка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні 78.108.206.85 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Red Winged Duck
Радок 88:
 
=== Аднаўленьне русіфікацыі ===
Урад Лукашэнкі ўзяў курс на аднаўленьне [[русыфікацыя|русыфікацыйнае]], антынацыянальнае палітыкі ў Беларусі. У [[1995]] годзе быў праведзены рэфэрэндум, на якім была скасаваная гістарычная дзяржаўная сымболіка Беларусі, уведзеныя новыя сымбалі, створаныя на базе гербу і сьцягу [[БССР]]. [[Расейская мова]] атрымала статус дзяржаўнае. Супраць адмены [[бел-чырвона-белы сьцяг|бел-чырвона-белага сьцягу]], «[[Пагоня (герб)|Пагоні]]» і статусу беларускае мовы як адзінае дзяржаўнае, група дэпутатаў ад [[БНФ]] абвясьціла галадоўку ў залі парлямэнту. Яны былі зьбітыя і выгнаныя з будынку сіламі АМАП.
 
[[Расейская праваслаўная царква]] атрымала прывілеяваны статус у Беларусі, у той самы час іншым рэлігіям чыняцца перашкоды ў дзейнасьці. [[Каталіцкі касьцёл|Каталіцкім]] ксяндзам-замежнікам не выдаюцца беларускія візы. Улады гвалтоўна супраціўляюцца стварэньню ў Беларусі грамадаў [[Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква|Беларускае аўтакефальнае праваслаўнае царквы]].