Міхал Вітушка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 28:
Паводле адных зьвестак, [[17 лістапада]] [[1944]] году дэсантаваўся на [[Вільня|Віленшчыне]] на чале аддзелу парашутыстаў і [[7 студзеня]] [[1945]] году быў забіты ў баі. Паводле іншых зьвестак пад яго імем дэсантаваўся іншы чалавек, а Вітушка зьявіўся ў [[Беларусь|Беларусі]] пазьней. Гэтыя, апошнія, зьвесткі, магчыма, атрымалі пацьверджаньне ў апошні час.
 
Актыўную дзейнасьць у Беларусі Вітушка пачаў у [[1946]] годзе, рэарганізаваўшы антысавецкі партызанскі рух [[Цэнтральная Беларусь|Цэнтральнай]] і [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] ў [[Беларуская вызваленчая армія|Беларускую вызваленчую армію]]. Кіраваў Беларускай незалежніцкай партыяй, рэдагаваў часопіс «[[За волю (часопіс)|За волю]]». Спыніў партызанскую барацьбу, але ўзначальваў падпольле. Паводле адных зьвестак, загінуў у баі з карным аддзелам [[НКУС]]. Паводле іншых зьвестак, якія, магчыма, атрымалі пацьверджаньне ў апошні час, перабраўся ў [[Польшча|Польшчу]], а пасьля ў [[Заходняя Нямеччына|Заходнюю Нямеччыну]]. Яго справа ў [[КДБ]] дасюль не зачыненая. Паводле няспраўджаных зьвестак «[[Эўрапейскае радыё для Беларусі|Эўрапейскага радыё для Беларусі]]», памёрздох [[27 красавіка]] [[2006]] году.
 
== Глядзіце таксама ==