Барока: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
афармленьне
Радок 2:
'''Баро́ка''' ({{мова-it|barocco}} — «дзіўны»; {{мова-pt|perola barroca}} — «пэрліна няправільнай формы»; існуюць і іншыя здагадкі пра паходжаньне гэтага слова) — характарыстыка эўрапейскай культуры [[XVII стагодзьдзе|XVII]]—[[XVIII стагодзьдзе|XVIII]] стагодзьдзяў, цэнтрам якой была [[Італія]]. Стыль барока зьявіўся ў XVI—XVII стст. у італьянскіх гарадах: [[Рым]]е, [[Мантуя|Мантуі]], [[Вэнэцыя|Вэнэцыі]], [[Флярэнцыя|Флярэнцыі]]. Менавіта эпоху барока прынята лічыць пачаткам трыўмфальнага шэсьця «заходняй цывілізацыі».
 
На ўсходнеславянскіх землях барока ўпершыню зьявілася ў Беларусі. У адрозьненьне ад некаторых іншых краінаў склалася ў арыгінальную школу<ref>Барока уў беларускай культуры і мастацтве [Текст] / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацвазнаў., этн. і фальклору ім. Кандрата Крапівы ; ред. и авт.введ. В.Ф. Шматаў. - 3-е выд. - Минск : Беларус. навука, 2005. - ISBN 985-08-0638-9. С. 3</ref>.
 
== Барока ў мастацтве ==
Радок 9:
=== Барока ў жывапісе ===
[[Файл:Santa Susanna (Rome) - facade.jpg|міні|Карла Мадэрна ''Царква Санта-Сусана'', [[Рым]] ([[1603]])]]
У жывапісе барока характарызуецца дынамізмам, пышнасьцю формаў, самыя характэрныя рысы барока — кідкая квяцістасьць і дынамічнасьць; яскравы прыклад — [[Рубэнс]], [[КараваджоКараваджа]]. У каталіцкай [[Фляндрыя|Фляндрыі]] мастацтва барока заквітнела ў творчасьці Рубэнса. За межамі [[Італія|Італіі]] стыль барока пусьціў найглыбейшыя карані ў каталіцкіх краінах, а, напрыклад, у [[Брытанія|Брытаніі]] яго ўплыў было малаважным.
 
=== Архітэктура барока ===
Радок 20:
* позьняе (альбо ''віленскае'') (30 — [[1780-я|80-я гг.]] XVIII ст.).
 
[[Файл:Mahiloŭ,_Teatralny._Магілёў,_Тэатральны_(XX).jpg|міні|250пкс|[[Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіюм езуітаў (Магілёў)|Езуіцкі касьцёл]] у стылі барока уў [[Магілёў|Магілёве]]. Пачатак XX ст.]]
 
Пачатак гэткага мастацкага кірунку на [[Беларусь|Беларусі]] зьвязаны з будаўніцтвам на сродкі 1-га нясьвіскага ардыната [[Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»|Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі]] першага ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] помніка архітэктуры барока — [[Фарны касьцёл (Нясьвіж)|езуіцкага касьцёла Божага Цела]] ў [[1584]]—[[1593]] гг. паводле праекту італьянскага архітэктара-езуіта [[Ян Марыя Бэрнардоні|Яна Марыі Бэрнардоні]]<ref>[http://jivebelarus.net/culture/our-eisuit-barokko.html Тамара Габрусь. Наша «езуіцкае» барока]</ref>. Будынак у агульных рысах паўтарае галоўны ордэнскі храм езуітаў Іль Джэзу ў Рыме і ўяўляе сабой першую ў беларускім дойлідзтве трохнэфавую крыжова-купальную базыліку.
Усьлед за езуіцкім касьцёлам у [[Нясьвіж]]ы ў беларускіх гарадах ды вёсках пачынаюць паўставаць пампезныя касьцёлы, кляштары, магнацкія рэзыдэнцыі. Дынамічныя формы іхніх фасадаў, хвалістыя, неспакойныя лініі дэкору і кантрасныя спалучэньні мусілі сымбалізаваць зьменлівасьць і хуткаплыннасьць чалавечага жыцьця.
 
Рысы барока выявіліся таксама ў праваслаўных і ўніяцкіх храмах (Мікалаеўская царква ў Магілёве, базыльянская царква і іканастас у [[Супрасьль|Супрасьлі]], [[Жыровіцкі манастыр|комплекс у Жыровіцах]], уніяцкія цэрквы ў Барунах і Княжыцах). Заходнеэўрапейскія ўплывы тут сыйшлісясышліся зь бізантыйскімі і мясцовымі традыцыямі, што надало непаўторнасьць асобным помнікам архітэктуры<ref>[http://jivebelarus.net/culture/shlyhta-culture-on-belarus.html#lnk1 Адам Мальдзіс. «Шляхецкая культура ХVII — першай паловы ХVIII ст. Эпоха барока»]</ref>.
 
Беларускія майстры (жывапісцы, рэзчыкі, майстры срэбнай і залатой справы, цаніньнікі, друкары) унесьлі значны ўклад у станаўленьне барока ў Расеі і разьвіцьцё мастацтва другой паловы XVII ст. Выехаўшы «на вечное житье в Московию», яны стваралі там сусьветна вядомыя помнікі — іканастас Смаленскага сабора Навадзевічага манастыра ў Маскве, кафлевы шматколерны іканастас у Істры, кафлевы дэкор у цэрквах Масквы, Ізмайлава, Алакаламска ды інш<ref>Барока у беларускай культуры і мастацтве [Текст] / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацвазнаў., этн. і фальклору ім. Кандрата Крапівы; ред. и авт.введ. В. Ф. Шматаў. — 3-е выд. — Минск : Беларус. навука, 2005. — ISBN 985-08-0638-9. С. 47—48</ref>.