'''Апала́чы''' ({{мова-en|Appalachian Mountains}}) — горная сыстэма на ўсходзе [[Паўночная Амэрыка|Паўночнай Амэрыкі]], у [[ЗША]] і [[Канада|Канадзе]]. Даўжыня 2600 км. Паўночныя Апалачы (на поўнач ад рэкаў Мохак і ГудзонГадсан) — узгорыстае пласкагор'е з асобнымі масівамі вышынёй да 1916 м ([[Вашынгтон (гара, Нью-Гэмпшыр)|гара Вашынгтон]]), маюць сьляды старажытнага зьледзяненьня. Паўднёвыя Апалачы ў восевай зоне складаюцца з паралельных хрыбтоў і масіваў, разьмежаваных шырокімі далінамі; да восевай зоны прылягаюць з усходу плято Підмант, з захаду — [[Апалацкае плято]]. Вышыня да 2037 м ([[Мітчэл (гара, Паўночная Караліна)|гара Мітчэл]]). Сталае месца заляганьня [[вугаль|каменнага вугля]], [[нафта|нафты]] і [[прыродны газ|газу]], жалезных руд, [[тытан]]у. Шырокалісьцевыя, іглічныя і зьмешаныя лясы.