Беларуская міталёгія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 13:
Паганскі [[Касмагонія|касмаганічны]] міт не захаваўся. Але шэраг [[Валачобнікі|валачобных]] песень, народных [[Балады|балад]], паданьняў, [[Апокрыф|апокрыфаў]] "народнай бібліі" утрымлівае рэшткі нехрысьціянскіх касмаганічных матываў. Але гэтыя матывы часта супярэчаць адзін аднаму, адзіная касмаганічная сыстэма з іх не выбудоўваецца.
* Разьбіваньне камня. У паданьні "[[Адкуль пайшлі беларусы]]" паведамляецца, што бог Пярун пачаў кідаць маланкі ў камень, што стаяў пасярод мёртвай вады. Ад камня адскочылі яскаркі, ад якіх нарадзіліся Зямля і ўсё жывое. У веснавых песьнях конь святога Юрая (пазьнейшы заменьнік бога Ярылы) разьбівае валун.
* Рассыпаньне пяску па марской паверхні. У паданьні "[[Пра паходжаньне Д'ябала і балот]]" Бог рассыпае марскі глей па акіянскай паверхні, глей цьвярдзее, і з яго ўтвараецца Зямля. Цікава, што аналягічным чынам ствараюць Зямлю [[Балцкая міталёгія|балцкі]] бог [[ДыевасДзевас]] і [[Сыбір|сыбірскі]] [[Нум]]. Гэты ж міт пераклікаецца і са зьвесткамі П.П. Дземідовіча аб тым, што Зямля, ва ўяўленьнях беларусаў, - тонкая скура на паверхні касьмічнага акіяну.
* Птушка губляе жалуд. У валачобнай песьні "два галубочкі" губляюць "два жалудочкі", з якіх растуць два дубы (магчыма, рэшта вобразу Сусьветнага дрэва), на дубах гараць свечкі (верагодна, зоркі), а вакол іх разьліваецца мора. У іншай валачобнай песьні сава губляе жалуд, і з яго вырастае дуб.