Рыгор Сарока: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Рыгор_Сямёнавіч_Сарока?oldid=1947732
 
Радок 25:
З 1979 року Рыгор Сарока зьяўляецца сталым мастацкім кіраўніком і дырыгентам сымфанічнага аркестру Маладэчанскай музычнай вучэльні (з 2011 року — коледжу). За гэты час калектыў атрымаў званьне «народнага» (1987), «Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь» (2005), Гран-пры спэцыяльнага фонда прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2007), неаднаразова станавіўся ляўрэатам і дыплямантам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фэстываляў.
 
Узнагароджаны шматлікімі Ганаровымі граматамі [[Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь|Міністэрства культуры]] і БРК, [[ЦК КПСС]], [[Савет Міністраў СССР|Савета Міністраў СССР]], [[ВЦСПС]], [[ЦК ВЛКСМ]], [[Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь|Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь]], [[НС ПП РБ|Нацыянальнага сходу Беларусі]]. Мае дыплёмы пераможцы Рэспубліканскіх аглядаў мэтадычных і творчых работ выкладчыкаў ССНУ Беларусі (1980, 1982, 1984, 1996), Ганаровы знак [[Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь]] (1999), ганаровае званьне «[[Заслужаны дзяяч культуры БССР]]» (1988). Ляўрэат спэцыяльнай прэміі прэзыдэнта Беларусі ў намінацыі «За ўнёсак у разьвіцьцё міжнародных культурных сувязяў Рэспублікі Беларусь» (за 2004 рок), узнагароджаны [[Ордэн Францішка Скарыны|Ордэнам Францішка Скарыны]] — найвышэйшай узнагародай Рэспублікі Беларусь у галіне культуры (2008), зь лютага 2009 зьяўляецца Ганаровым грамадзянінам гораду Маладэчна і раёну.
 
Рыгор Сарока стаў ініцыятарам прысваеньня імя [[Міхал Клеафас Агінскі|Міхала Клеафаса Агінскага]] Маладэчанскай музычнай вучэльні (1995); адкрыцьця на базе вучэльні аддзяленьня дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (1995); усталяваньня мэмарыяльнай дошкі памяці М. К. Агінскага на будынку вучэльні (1995); усталяваньня помніка М. К. Агінскага (2001, скульптар — [[Валяр’ян Янушкевіч]]); стварэньня Маладэчанскага маладзёвага музычнага народнага тэатру (2005—2006), які з 2007 року паставіў у Маладэчне опэры «[[Яланта|Яланту]]» [[Пётар Чайкоўскі|П. Чайкоўскага]], «[[Яўген Анегін|Яўгена Анегіна]]», «[[Травіята|Травіяту]]» [[Дж. Вэрдзі]], канцэртны варыянт опэры «[[Кармэн]]» (2012), «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт»<ref>{{Спасылка|аўтар = Настасься Роўда.|прозьвішча = Роўда|імя = Настасься|аўтарlink = |суаўтары = |дата публікацыі = 21 сьнежня 2013|url = http://www.rh.by/by/258/20/8091/|загаловак = Рыгор Сарока паставіў другі помнік Агінскаму|фармат = |назва праекту = Культура|выдавец = [[Рэгіянальная газета]]|дата доступу = 28 кастрычніка 2015|мова = |камэнтар = }}</ref>.
 
У 2008 року на базе музычнай вучэльні з ініцыятывы Рыгора Сарокі была адкрытая філія катэдраў «Фартэпіяна», «Сьпевы» і «Харавое дырыгаваньне» [[Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі|Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі]].
 
== Крыніцы ==
Радок 46:
[[Катэгорыя:Беларускія музычныя пэдагогі]]
[[Катэгорыя:Беларускія дырыгенты]]
[[Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Беларусі]]