Калюмны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 1:
[[Файл:COA of Gediminids.svg|thumb|Герб «Калюмны»]]
'''«Калюмны»'''  — [[герб]], адзін зь дзяржаўных сымбаляў [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага]]: у чырвоным полі тры белыя слупы, злучаныя ўнізе.
 
Паводле легенды, гэты герб прывёз з сабою з Рыму [[Палямонавічы|Палямон]], ім карысталіся ягоныя «нашчадкі»  — літоўскі княжацкі род. «Калюмны» сустракаюцца на манэтах Вялікага княства Літоўскага пасьля 1386-14201386—1420. Пачатак выкарыстаньня сымбалю ў якасьці дзяржаўнага зьвязаны з пэрыядам княжаньня [[Гедзімін]]а, і ён атрымаў таксама назву «Слупы Гедзіміна». У [[Грунвальдзкая бітва|Грунвальдзкай бітве 1410]] з 40 харугваў ВКЛ 10 былі з выявай «Калюмнаў» (паводле [[Ян Длугаш|Яна Длугаша]], такім знакам [[Вітаўт]] клеймаваў коней). Дасьледчыкі лічаць гэтыя харугвы надворнымі, якімі Вітаўт кіраваў як вялікі князь.<ref name="ReferenceA">ЭГБ</ref> «Калюмны» вельмі падобныя да знакаў [[Рурыкавічы|Рурыкавічаў]], так званых «трызубцаў», таму шэраг гісторыкаў выводзіць ад іх паходжаньне «Калюмнаў».<ref name="ReferenceA"/> Верагодна, спачатку «Калюмны» былі гербавым знакам [[Полацкае княства|Полацкага княства]].
 
Герб зямлі з такім высокім статусам зьявіўся на манэтах і выкарыстоўваўся поруч з [[Пагоня (герб)|«Пагоняй»]], якая ўвасабляла Літву, а «Калюмны»  — Русь.<ref name="ReferenceA"/> У гэтым значэньні «Калюмны» перасталі выкарыстоўвацца са згасаньнем дынастыі [[Дынастыя Ягелонаў|Ягелонаў]]. Вядома некалькі адзінкавых матэрыяльных помнікаў, дзе «Калюмны»  — шляхецкі герб.
 
== Крыніцы й заўвагі ==
{{Крыніцы}}
 
== Літаратура ==
* Вяроўкін-Шэлюта У. «Калюмны» // ЭГБ, Т.4.  — Мн., 1997.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{commonscat|Columns of Gediminas}}