Цары Каляды: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +нутраны спасыл
Радок 16:
|У небясьпецы =
}}
'''ЦарыЦары́ КалядыКаля́ды'''  — традыцыйны навагодні [[абрад]] у вёсцы [[Семежаў]] [[Капыльскі раён|Капыльскага раёну]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]] ў [[Беларусь|Беларусі]]. Сьвяткуюць напярэдадні Новага году па [[Юліянскі каляндар|юліянскім календары]], у [[Шчодры вечар]]  — з 13 на [[14 студзеня]]. У 2009 годзе ўключаны ў сьпіс нематэрыальных культурных каштоўнасьцяў [[ЮНЭСКО]], як аб’ект, якому неабходная тэрміновая абарона<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 05.10.2009| url = http://nn.by/?c=ar&i=30175 | копія = | дата копіі = | загаловак = Абрад «Цары Каляды» пад пагрозай знікнення | фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Наша Ніва]] | дата = 28 жніўня 2013 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
== Гісторыя ==
Лічыцца, што абрад «Цары Каляды» зьявіўся ў [[18 стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзі]], калі недалёка ад вёскі стаялі раскватараваныя часьці царскай [[Расейская імпэрыя|расейскай]] арміі. Паводле мясцовага паданьня, у дні сьвяткаваньня [[Новы год|Новага году]] па старым стылі (Юліянскім календары) салдаты й афіцэры хадзілі па дварах, зьдзяйсьняючы вясёлы паказ, за што гаспадары адорвалі іх пачастункам<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.belarus.by/by/travel/heritage/kolyady-tsars| копія = | дата копіі = | загаловак = Беларускі абрад «Калядныя цары» | фармат = | назва праекту = | выдавец = belarus.by| дата = 28 жніўня 2013 | мова = | камэнтар = }}</ref>. Пасьля перадысьлякацыі салдатаў у іншае месца традыцыю працягнулі мясцовыя маладыя людзі, якія апранаюцца ў касьцюмы, што нагадваюць ваенную форму. Дадзеная папулярная вэрсія была выказаная мясцовым былым настаўнікам Мікалаем Аляшкевічам ([[1924]] году нараджэньня), але спробы дасьледчыкаў па яе пацьверджаньні не далі станоўчых вынікаў. Шэраг тэатразнаўцаў выказвае думку, што семежаўскі абрад зарадзіўся задоўга да атраду расейскай арміі<ref name="budzma">{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 03.01.2012 | url = http://budzma.org/news/abrad-kalyadnyya-cary-vyoski-semezhava-kapylskaha-rayona-minskaj-voblasci.html| копія = | дата копіі = | загаловак = Абрад “Калядныя цары” вёскі Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці | фармат = | назва праекту = | выдавец = budzma.org| дата = 28 жніўня 2013 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
Абрад праводзіўся да [[1960-я|1960-х]] гадоў. Пасьля 40-гадовага перапынку быў адроджаны ў [[1996]] годзе па ініцыятыве мясцовых жыхароў<ref name="budzma"/>. У 2000-х гадах абрад выконваўся некалькімі групамі «цароў» адначасова.
 
У кастрычніку [[2009]]  г. абрад «Калядныя цары» рашэньнем Міжурадавага камітэту ЮНЭСКО па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны быў уключаны ў Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якой патрабуецца тэрміновая ахова. [[ЮНЭСКО]] прызнала неабходнасьць у абароне сьвята з-за перасяленьня актыўнага насельніцтва ў гарады й страце цікавасьці з боку моладзі.
 
== Апісаньне абраду ==
У абрадзе ўдзельнічаюць маладыя мужчыны й юнакі, так званыя «цары», апранутыя ў спэцыяльныя касьцюмы. Касьцюмы прадстаўляюць сабой белыя штаны й кашулі. На грудзях кожнага цара крыж-накрыж павязаныя чырвоныя семежаўскія паясы з геамэтрычным арнамэнтам. На галаве  — высокія шапкі з рознакаляровымі папяровымі стужкамі. Цароў на сьвяце суправаджаюць камічныя пэрсанажы Дзеда (выконвае дзяўчына ў абарванай мужчынскай вопратцы) і Бабы (выконвае хлапец).
 
Працэсія цароў наведвае дамы вяскоўцаў і разыграе драму «Цар Максіміліян». Пасьля прадстаўленьня адбываецца традыцыйнае віншаваньне гаспадароў дома, якія шчодра адорваюць удзельнікаў абраду.
 
З надыходам цемры «цары» запальваюць факелы, што надае дзеі незвычайную відовішчнасьць.
Радок 38:
* [http://www.unesco.org/culture/ich/fr/RL/00308 «Цары Каляды» на сайце ЮНЭСКО]
* {{YouTube|H3XRz0uLwUg|«Цары Каляды» фільм Беларускага Відэацэнтру|logo=1}}
 
{{Вусная і нематэрыяльная спадчына ЮНЭСКО ва Ўсходняй Эўропе}}
 
[[Катэгорыя:Аб’екты Сусьветнай спадчыны ў Беларусі]]