Прамысловы індэкс Доў-Джонза: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 00:01, 20 кастрычніка 2015

Прамысловы індэкс Доў-Джонза (па-ангельску: Dow Jones Industrial Average, скар. DJIA, NYSE: DJI) — адзін зь некалькіх фондавых індэксаў, створаных рэдактарам газэты The Wall Street Journal і заснавальнікам кампаніі Dow Jones & Company Чарльзам Доў (па-ангельску: Charles Henry Dow). Індэкс быў створаны дзеля інфармацыйных зьвестак па акцыях індустрыяльных прадпрыемстваў на амэрыканскай біржы каштоўных папераў. Ён застаецца разам з Dow Jones Transportation Average самым старым індэксам каштоўных папераў у ЗША.