Беларуская дыяспара: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EROY (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 4:
Па дадзеных розных даследаваньняў, колькасьць людзей, якія складаюць беларускую дыяспару, знаходзіцца паміж 2,5 і 3,5 мільёнамі. Гэтая лічба ўключае ў сябе нашчадкаў эканамічных эмігрантаў зь Беларусі канца XIX стагодзьдзя і пачатку XX стагодзьдзя, эмігрантаў часоў [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]], а таксама эмігрантаў з хвалі, якая пачалася ў 1990-х гадах. Іншая група беларускай дыяспары — людзі, якія мігравалі ў СССР да 1991 года і якія пасьля яго скасаваньня сталі жыхарамі іншых постсавецкіх краінаў. Асобную групу складаюць звычайна зьвязаныя зь беларускай дыяспарай карэнныя беларускія меньшасьці, якія пражываюць на межах Беларусі з [[Польшча]]й, [[Летува|Летувой]] і [[Расея]]й.
 
[[Файл:Yanukovich.jpg|міні|220пкс|[[Віктар Януковіч]], былы прэзыдэнт Украіны беларускага паходжаньня]]
Асобную групу эмігрантаў зь Беларусі ўтвараюць беларускія габрэі, якія стварылі значныя абшчыны ў [[ЗША]] і [[Ізраіль|Ізраілі]].