Міхась Зарэцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне, артаграфія
Vboo (гутаркі | унёсак)
д Памылка ў хранаграфіі
Радок 43:
У жніўні — кастрычніку 1927 у складзе дэлегацыі беларускіх літаратараў наведаў [[Латвія|Латвію]], [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыну]], [[Нямеччына|Нямеччыну]], [[Францыя|Францыю]]. У наступным годзе ў складзе беларускай пісьменьніцкай дэлегацыі, куды ўваходзілі [[Янка Купала]], [[Якуб Колас]], [[Міхась Чарот]], ён наведаў [[Харкаў]] і прысутнічаў на ўрачыстасьцях, прысьвечаных памяці [[Тарас Шаўчэнка|Тараса Шаўчэнкі]]{{Зноска|ref=mush|аўтар=Мушынскі М.|год=1991|старонка=9}}.
 
Адзін з ініцыятараў тэатральнай дыскусіі ў лістападзе [[1928]] (артыкулы «Два экзамэны (Да пытаньня аб тэатральнай крытыцы)», «Чым пагражае нам Белдзяржкіно? (Да крытыкі тэматычнага пляна)»). Выступленьні М. Зарэцкага ў друку былі расцэненыя як праявы нацыянал-дэмакратызму. Разам з [[Андрэй Александровіч|А. Александровіч]]ам і [[Алесь Дудар|А. Дударом]] ён заявіў пра выхад з [[БДУ]] (публікацыя ў «Савецкай Беларусі» 4.12.1928). У 1929 выключаны з ВКП(б). Чалец [[СП БССР]] (з 1934). ЗьДа лістапада [[1936]] працаваў загадчыкам аддзелу літаратуры і мастацтва [[БелАН]]. Арыштаваны [[3 лістапада]] [[1936]] у [[Менск]]у па адрасе: вул. Абутковая, д. 23, кв. 3. Асуджаны пазасудовым органам [[НКУС]] [[28 кастрычніка]] [[1937]] як «''актыўны чалец нацыянал-фашысцкай тэрарыстычнай арганізацыі''» да вышэйшай меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці.
 
Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР [[7 сьнежня]] [[1957]]. Асабовая справа К. № 11069-с захоўваецца ў архіве [[КДБ Беларусі]].