Тэхніка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
удакладненьня
д новы ключ для Катэгорыя:Тэхніка: « » з дапамогай HotCat
Радок 1:
'''ТэхнікаТэ́хніка''' ({{мова-grc|τεχνικός}} ад {{lang-grc|τέχνη}}  — [[мастацтва]], майстэрства)  — сукупнасьць сродкаў чалавечай дзейнасьці, створаных для ажыцьцяўленьня працэсаў вытворчасьці і абслугоўваньня невытворчых патрэбаў [[грамадзтва]].
 
Таксама азначае навыкі і прыёмы ў нейкім відзе дзейнасьці  — тэхніка шахматнай гульні, тэхніка танца, тэхніка ігры на фартэпіяна і падобнае.
 
У тэхніцы матэрыялізаваныя [[веды]] і вытворчы досьвед, набытыя чалавецтвам у працэсе разьвіцьця. Тэхніка аблягчае працоўныя намаганьні чалавека і павышае іх эфэктыўнасьць, дае магчымасьць пераўтвараць [[Прырода|прыроду]]. Па меры разьвіцьця тэхніка замяняе чалавека ў выкананьні [[Тэхналёгія|тэхналягічных]] функцый, зьвязаных з фізычнай і разумовай [[Праца|працай]]. Тэхніка ўдзейнічае на прадметы працы пры стварэньні матэрыяльных і культурных даброт; выкарыстоўваецца для атрыманьня, перадачы і ператварэньня [[Энэргія|энэргіі]]; дасьледаваньня законаў разьвіцьця прыроды і грамадзтва; перамяшчэньня і сувязі; збору, зьбераганьня і перадачы інфармацыі; кіраваньня грамадзтвам; бытавога абслугоўваньня; вядзеньня вайны і забесьпячэньня абароны.
 
Агульнапрынятай клясыфікацыі тэхнікі няма. Паводле функцыянальнага прызначэньня адрозьніваюць тэхніку вытворчую, бытавую, навуковых дасьледаваньняў, адукацыі і культуры, ваенную, мэдыцынскую і іншую. Асноўную частку тэхнічных сродкаў складае вытворчая тэхніка, да якой належаць машыны, мэханізмы, інструмэнты, апаратура кіраваньня [[Машына|машынамі]] і тэхналягічнымі працэсамі, вытворчыя будынкі і збудаваньні, [[Чыгунка|чыгункі]], [[Мост|масты]], рухомы састаў, сродкі камунікацыі, [[Сувязь (тэхніка)|сувязі]]. Паводле галіновай структуры вытворчасьці адрозьніваюць тэхніку прамысловасьці, транспарту, сельскай гаспадаркі; паводле прыналежнасьці да асобных структурных падразьдзяленьняў вытворчасьці  — авіяцыйную, мэліярацыйную, энэргетычную; паводле прыроднай асновы асобных галін тэхнікі  — атамную, халадзільную, [[Кампутар|вылічальную]] ій іншае.
 
== Літаратура ==
* ''Пархоменка А. А.'', «Тэхніка» // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.10. Сошна  — Фут / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П.  У.  Броўка (гал. рэд.) і інш.  — Мн.: Бел. Сав. Эн., 1974.  — 656  с.: іл., карты. С.405-406.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* {{Commons category|Technics|Тэхніка}}
 
{{ВП-парталы|Тэхніка}}
 
{{DEFAULTSORT:Тэхніка}}
[[Катэгорыя:Тэхніка| ]]