Зычныя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Выдалены ўвесь зьмест старонкі
д Рэдагаваньні 118.139.252.154 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Red Winged Duck
Радок 1:
'''Зы́чныя''' — [[гук]]і, якія складаюцца з шуму або з голасу і шуму, што ўзьнікае ў час вымаўленьня ў выніку сутыкненьня струменю выдыхаемага паветра зь перашкодай у поласьці рота.
 
== Класыфікацыя зычных ==
 
=== Паводле ўдзелу голасу і шуму ===
* '''Санорныя зычныя'''. Пры іх вымаўленьні пераважае [[голас]].
* '''Шумныя зычныя''':
# ''звонкія зычныя'' — вымаўляюцца зь перавагай шуму над голасам.
# ''глухія зычныя'' — утвараюцца толькі пры ўдзеле шуму.
 
=== Паводле цьвёрдасьці/мяккасьці ===
* Цьвёрдыя зычныя.
* Мяккія зычныя.
 
=== Паводле спосабу ўтварэньня ===
* '''Змычныя''' (выбухныя) ўтвараюцца ў выніку імгненнага, падобнага да выбуху размыканьня пад узьдзеяньнем струменю паветра моўных органаў — губ ці зубоў і языка.
* '''Шчылінныя''' (фрыкатыўныя) ўтвараюцца ў выніку трэньня выдыхаемага паветра аб краі няпоўна збліжаных актыўных і пасіўных органаў артыкуляцыі. Шчылінныя зычныя вымаўляюцца больш плаўна і працяжна ў параўнаньні са змычнымі.
* '''Змычна-шчылінныя''' (афрыкаты) ўтвараюцца ў выніку паступовага, плаўнага размыканьня першапачаткова збліжаных органаў артыкуляцыі.
* '''Змычна-праходныя''' ўтвараюцца пры няпоўным змыканьні моўных органаў у адным месцы і пры няпоўным збліжэньні ў другім.
* '''Дрыжачы''' (вібрант) утвараецца ў выніку вібрацыі кончыка языка, набліжанага да дзяснаў верхніх зубоў.
 
=== Паводле органаў вымаўленьня і месца вымаўленьня ===
* '''Губныя''' (лабіялізаваныя) утвараюцца пры поўным ці няпоўным збліжэньні ніжняй губы зь верхняй губой ці верхнімі зубамі ў выніку рэзкага іх размыканьня струменем выдыхаемага паветра:
# ''губна-губныя'';
# ''губна-зубныя''.
* '''Язычныя''' ўзьнікаюць пры самым актыўным удзеле языка, які, артыкулюючы да паднябеньня, пярэдняй ці сярэдняй або задняй часткай утварае адпаведна:
# ''пярэднеязычныя зычныя'';
# ''заднеязычныя зычныя''.
 
== Літаратура ==
* {{Кніга|аўтар =[[Галіна Андарала]], [[Віктар Бекіш]], [[Сяргей Берднік]]|частка=|загаловак =Беларуская мова. Вучэбны дапаможнік для пед. ВНУ|арыгінал=|спасылка=|адказны=Пад рэд. [[Ларыса Грыгор’ева|Ларысы Грыгор’евай]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Вышэйшая школа]]|год =1994|том=|старонкі=|старонак =366|сэрыя=|isbn=5-339-00950-5|наклад=20 000}}
 
{{Накід:Лінгвістыка}}
 
[[Катэгорыя:Фанэтыка]]
[[Катэгорыя:Мовазнаўства]]