Гарадная: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Карэктаваньне спасылак
д Bot: Parsoid bug phab:T107675
Радок 67:
У [[1648]] падчас [[Паўстаньне Хмяльніцкага|паўстаньня Хмяльніцкага]] частка гарадэнцаў далучаецца да казацкага [[Антон Нябаба|палкоўніка Нябабы]]<ref name="ReferenceA">Horodna // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|1}} S. 138.</ref>. Войскі [[Януш Радзівіл|Януша Радзівіла]] пакаралі<ref>Бантышъ-Каменскій Д.Н. Исторія Малой Россіи. Ч. 1. Москва, 1830. С. 273.</ref> паказачаных мяшчан у часе маршу з [[Нобель|Нобелю]] на [[Тураў]] у лютым [[1649]]<ref>Бярнацкі В. Паўстаньне Хмяльніцкага. Ваенныя дзеяньні ў Літве ў 1648-1649 гг. // ARCHE Пачатак, 2008, №1-2. С. 109.</ref>. У [[1654|1653]] Гарадная зноў зьнішчаецца татарамі, пра што сьведчыць гарадэнскі войт Самойла Васьковіч у прысязе, складзенай [[9 верасьня]] [[1654]] <ref name=":0" />. У палон выведзена каля 700 жыхароў<ref name="ReferenceB">Гарадная // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 476.</ref>, у полымі гінуць дакумэнты Магдэбурскага права, пра што згадваецца ў прывілеі 1670 року<ref name=":1" />. У 1664—1665 у мястэчку Гарадной [[Кігіраўскае войтаўства|Кігіраўскага войтаўства]] [[Пінскі павет|Пінскага павету]] на пастоі разьмяшчаўся драґунскі полк Кальштына<ref>Акты издаваемые Виленскою коммисіею для разбора древних актовъ. Т. 34. Вильна, 1909. С. 378-380.</ref>.
 
Паводле прывілею [[1670]] «...''мяшчане нашыя гарадэнскія войта, бурмістраў, радцаў, лаўнікаў або рымскае, або таксама грэцкае рэлігій, якія ёсьць у Вуніі Сьвятой, раз у тры леты сярод сваіх абіраючы, і якія ў тамтэйшым магістраце засеўшы, усялякія справы, як крымінальныя, гэтак і іншыя ўсялякія запісамі, облігамі, зарукамі, ці іншаю якою назваю названымі, пад суд свой майдэборскі падлеглыя...''». Апэляваць гарадэнцы маглі да пінскага старасты. У крайнім разе была магчымасьць зьвяртацца і ў каралеўскі суд. Жыхары места мелі права «''...солад, мёд, піва, гарэлку не адно на сваю ўласную патрэбу, але і на шынковы продаж рабіць, з выплатай чопавага, да скарбу Вялікага Княства Літоўскага прыналежнага...''<ref name=":1">Валер Кісель. '''<nowiki/>'''[http://horodno.blogspot.com/2014/03/pryvilej-1670.html 1670. Прывілей Гарадной на магдэбургскае права]</ref>»
 
Паводле інвэнтару [[1747]] року ў мястэчку Гарадной 8 вуліцаў (Высацкая, Падлеская, Карпілаўка, Ад возера, Жаўкінская, Астроўская, Красная і Гарадэнская), квадратны Рынак са старою царквою. 147 гаспадароў жылі на 160 заселеных пляцах, яны валодалі 48 валокамі зямлі, мелі 71 вала, 17 коней, 119 агародаў, 889 засьцянковых маргоў. Акрамя таго, у мястэчку пуставала 40 пляцаў, 58 валок, 31 агарод, 149 маргоў. На войта Людвіка Даманскага і царкву былі зарэзэрваваныя 20 пляцаў і 13 валок<ref>НГАБ. Ф. 27, воп. 6, спр. 54, арк. 140зв.</ref>. Паводле люстратарскага інвэнтару 1765 року мяшчане Гарадное валодалі 184 пляцамі, 64 валокамі, 165 агародамі, 1062 маргамі<ref name="НГАБ">[[НГАБ]]. Ф. 120, воп. 1, спр. 2921, арк. 3-23зв.</ref>.