Грамадзтва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
удакладненьня
Радок 6:
 
== Разьвіцьцё панятку ==
У гісторыі філязофіі, [[Сацыялёгія|сацыялягічнай]] і прававой думкі ўсталявалася разуменьне грамадзтва як сукупнасьці людзей, аб’яднаных у адзінае цэлае па аб’ектыўных або суб’ектыўных чыньніках. [[Геракліт]] лічыў грамадзтва адным з выяўленьняў усеагульнага розуму (лёгасу), [[Дэмакрыт]] — штучным прадуктам працяглата натуральна неабходнага разьвіцьця. [[Сакрат]] і [[Плятон]] імкнуліся адшукаць аснову грамадзтва ў думцы пра яго, ягоныя ідэі. [[Арыстотэль]] выводзіў панятак грамадзтва зь неабходнасьці зносінаў свабодных і раўнапраўных людзей. Існавалі трактоўкі грамадзтва як злучэньня многіх людзей, аб’яднаных агульнасьцю патрэб, інтарэсаў, згоднасьцю ў пытаньнях права, як лічыў [[Марк Туліюс Цыцэрон|Цыцэрон]]. Такія мысьляры, як то [[Нікалё Мак’явэльлі]], [[Томас Гобс]] бачылі ў грамадзтве сродак сацыяльнага кантролю над сутнасьцю індывіду і ягонага ўтаймаваньня. У пэрыяд буржуазных рэвалюцыяў у Заходняй Эўропе моцныя пазыцыі набылі розныя варыянты дагаворнай тэорыі грамадзтва, асноўнымі прыхільнікамі якіх былі [[Гуга Гроцыюс]] і [[Дэні Дыдро]]. У процівагу грамадзкаму дагавору [[Георг Фрыдрых Гэгель|Георг Гэгель]] прапанаваў у якасьці фактару, што фармуе грамадзтва, шматбаковую ўзаемную залежнасьць індывідаў у сумесным, найперш эканамічным жыцьці. У другой палове [[19 стагодзьдзе|ХІХ стагодзьдзя]] ўзьнікла матэрыялістычная тэорыя грамадзтва, тэарэтыкамі якой былі [[Карл Маркс]], [[Фрыдрых Энгельс]], [[Уладзімер Ленін]] і [[Георгі Пляханаў]]. Яна аспрэчвае тое, што ключавое значэньне для грамадзтва мае індывід. Панятак грамадзтва ў матэрыялістычным разуменьні ўключае ўсю сукупнасьць грамадзкіх зьяваў і інстытутаў, абумоўленых неабходнасьцю ўзаемадзеяньня людзей, іхнымі разнастайнымі сувязямі і адносінамі. Грамадзтва на пэўнай ступені разьвіцьця ёсьць грамадзка-эканамічная фармацыя, якая мае ўнутраную структуру і зьмяняецца паводле аб’ектыўных законах.
 
У апошняй трэці [[20 стагодзьдзе|ХХ стагодзьдзя]] атрымалі прызнаньне канцэпцыі, у якіх найважнейшым фактарам усталяваньня разнастайных сувязей паміж індывідамі і пераўтварэньняў у грамадзтве лічыцца навукова-тэхнічны прагрэс і выкліканыя ім сацыяльна-эканамічныя вынікі. Асабліва вылучаюцца тэорыі [[індустрыяльнае грамадзтва|індустрыяльнага грамадзтва]], дзе асноўнай крыніцай складанага комплексу грамадзкіх узаемасувязей паміж людзьмі выступае [[індустрыялізацыя]], прагрэс навукі і тэхналёгіяў, у прыватнасьці, стварэньне сусьветнай сыстэмы камунікацыі і ўзьнікненьне глябальнага грамадзтва. Пашыранымі сацыяльна-эканамічнымі вэрсіямі індустрыяльнага грамадзтва зьяўляюцца [[тэорыя дабрабыту]] і [[канцэпцыя]] пра «дзяржаве роскіту». Лягічным працягам тэорыі індустрыяльнага грамадзтва зьяўляюцца тэорыі [[постіндустрыяльнае грамадзтва|постіндустрыяльнага грамадзтва]] і [[інфармацыйнае грамадзтва|інфармацыйнага грамадзтва]]. Існуюць таксама канцэпцыі адкрытых і закрытых грамадзтваў.