Максім Гарэцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Скасаваньне праўкі 1813470 удзельніка 37.214.60.187 (гутаркі)
Радок 79:
Літаратурная творчасьць Гарэцкага пачалася зь невялічкіх твораў, нататак, фэльетонаў, якія друкаваліся на старонках [[Наша Ніва|«Нашай Нівы»]]. Падпісваўся тады Гарэцкі такімі псэўданімамі: М. Б., Беларус, М. Беларус, Максім Беларус. Першая такая нататка зьявілася ў «Нашай Ніве» [[26 верасьня]] [[1912]] году. Першыя фэльетоны выявілі талент Гарэцкага як [[Сатыра|сатырыка]], аднак, у сваёй далейшай творчасьці ён рэдка вяртаўся да гэтага<ref>''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 18</ref>.
 
Першае апавяданьне Гарэцкага «У лазьні» было зьмешчанае ў [[Наша Ніва|«Нашай Ніве»]] [[25 студзеня]] [[1913]] году пад псэўданімам Максім Беларус. Напісанае было 31 сьнежня 1912 году<ref>''Дасаева Т'' Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага. С. 8</ref>. Пасьля яго пачалі з'яўляццазьяўляцца ўсё новыя і новыя мастацкія творы: апавяданьні «Стогны душы», «Роднае карэньне», «У панскім лесе», драматычны абразок «Атрута». Усё гэта было апублікавана на працягу [[1913]] году ўсё ў той жа «Нашай Ніве» пад псэўданімамі Максім Беларус і М. Г.<ref>''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 20</ref>. Сваім сапраўдным прозьвішчам Гарэцкі падпісаўся толькі ў [[1914]] годзе, калі [[Беларускае выдавецкае таварыства|Беларускім выдавецкім таварыствам]] у [[Вільня|Вільні]] была выдадзеная кніга «Рунь»<ref>''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 21</ref>.
 
Гарэцкі востра адчуваў патрэбы літаратурнага разьвіцьця беларусаў, аб чым сьведчаць яго артыкулы «Наш тэатар» і «Развагі і думкі», апублікаваныя ў 1913-14 гг. У іх аўтар выявіў сябе як тэарэтык, публіцыст, зацікаўлены праблемамі разьвіцьця нацыянальнай культуры, мовы, тэатру<ref>''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 29</ref>.