Розьніца паміж вэрсіямі «Народы Дагестану»

д
→‎Аварцы: +зьвязнасьць
д (лацінская «x»)
д (→‎Аварцы: +зьвязнасьць)
Традыцыйная вопратка аварцаў збольшага агульная для ўсяго Дагестану. У мужчын — сарочка, падобная да грэцкай тунікі, штаны, башмет, чаркеска, папаха, башалык, бурка, скураная дзяга ды й аўчынная шуба. Абутак — скураны, вязаны, з войлаку. У жанчын — штаны, сукенка-сарочка, даўгая сукенка з двайнымі рукавамі, каляровыя накідкі дый на галаве чахто (каптур або башалон зь мяшэчкам для косаў). Аснова харчаваньня — мясное й мучное з часныком і малочныя стравы.
 
Сацыяльная арганізацыя, як і ў большасьці іншых народаў, грунтуецца на аснове ''тухумаў'' (патрыярхальных крэўнароднасных аб’яднаньняў, унутры якіх моцная салідарнасьць — прычым блізкімблізкай сваяцтва[[Роднасьць|роднасьцю]] лічылася іншы раз да чацьвертай стрэчы), якія аб’ядноўваюцца ў вясковыя грамады і ''джамааты'' — аб’яднаньні жывёлаводаў-воінаў. Кварталы часта падзеленыя па тухумнай прыкмеце. Аддавалі перавагу шлюбам у межах радзіны, тухуму, селішча. Сем’і невялікія, а стасункі ў сем’ях вызначаў шарыят. Існавалі й мужчынскія саюзы. Грамадзкае жыцьцё рэгулявалася звычаямі тухумнай салідарнасьці, сваяцкай і суседзкай узаемадапамогі, сьвятаў, павагі да старэйшых, гасьціннасьці, кунацтва, аталыцтва (то бо аддачы малалетніх дзяцей на выхаваньне ў іншыя сем’і). У склад аварцаў некаторыя дасьледнікі схільныя ўключаць шэраг малых народаў, напрыклад ''чамалалаў''.
 
Наступнымі па колькасьці пасьля аварцаў зьяўляюцца [[даргінцы]] (280 тыс.), [[кумыкі]] (232 тыс.), [[лезгіны]] (205 тыс.), [[лакцы]] (95 тыс.), [[табасараны]] (80 тыс.), [[нагайцы]] (28 тыс.).
14 032

зьмены