Прусія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
W (гутаркі | унёсак)
Радок 97:
Альбрэхт таксама рэфармаваў усю дзяржаўную сыстэму. Ствараліся новыя ўрадавыя ўстановы. У 1544 годзе ў Кенігзбэрзе ўтвораны [[Кенігзбэргскі ўнівэрсытэт|унівэрсытэт]], уладкованы па ўзоры іншых нямецкіх унівэрсытэтаў. Рэформы Альбрэхта згулялі значную ролю ў разьвіцьці Прусіі, спрыялі яе эканамічнаму і культурнаму разьвіцьцю. Памёр Альбрэхт [[20 сакавіка]] [[1568 год]]у на 78-м годзе жыцьця ў замку Тапіаў ([[Гвардзейск]]).
 
Пасьля яго сьмерці сытуацыя ў Прусіі зноў ускладнілася. Яго хворы сын, Альбрэхт Фрэдэрэк, практычна не прымаў удзелу ў кіраваньні ґерцаґствам. З 1578 году Прусіяю сталі кіраваць рэґенты зь нямецкай дынастыі [[Гагэнцолерны|Гагэнцолернаў]]. Бо ў Альбэрта Фрэдэрыка не было сыноў, курфюрст [[Брандэнбург]]у Ёахім Фрыдрых жэніць свайго сына Яана Жыгімонта на Ганьне Прускай, дочкі Альбрэхта ў надзеі ўсталяваць дынастычнае [[сваяцтва]] і пасьля яго сьмерці далучыць землі Прусіі да Брандэнбургу. Так і здарылася. У 1618 Альбрэхт Фрэдэрык памірае і прускае ґерцаґства пераходзіць курфюрсту Брандэнбурга Яану Жыгімонту.
 
=== Курфюрства Брандэнбург-Прусія (1618—1701) ===