Дзяжа: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 7 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q680586 (translate me)
Радок 5:
Сярод усіх ёмістасьцяў славянскія народы лічылі дзяжу самай сакральнай. Дзяжа надзялялася [[магія]]й і зьяўлялася сымбалем багацьця, дабрабыту і здароўя. У беларускіх рытуалах дзяжа ўвасабляла жаночае чэрава. Рост дзіцяці ў чэраве жанчыны атаясамліваўся з падыманьнем цеста. З гэтай прычыны дзяжа зрабілася культурным эквівалентам жанчыны ўвогуле і цяжарнай жанчыны ў прыватнасьці. Таму дзяжа часта выкарыстоўвалася ў [[абрады|абрадах]], накіраваных на спрыяньне нараджэньню.
 
Існаваў абражабрад саджаньня нявесты на дзяжу, калі нявеста сядала на гэтую ёмістасьць, пакрытую кажухом. Часам у дзяжу клалі [[хлеб]] з [[соль]]лю. [[Цнатлівасьць]] нявесты зьяўлялася абавязковай умовай для гэтага абраду, бо «нячыстая» нявеста магла абразіць дзяжу, з-за чаго будзе пакараная ўся сям’я. Таксама на дзяжу саджалі [[парадзіха|парадзіху]] падчас цяжкіх родаў. На цеста ў дзяжу клалі хворае дзіця.
 
Дзяжу выкарыстоўвалі ў абрадах, якія былі зьвязаныя з ахоўнай магіяй: каб спыніць пажар ці прадухіліць удар маланкай. Падчас улазінаў спачатку ў хату пускалі [[котка|котку]], пасьля — [[певень|пеўня]], а за імі, каб у новай хаце ніколі ня зводзіўся [[хлеб]], гаспадар уносіў дзяжу з рошчынай. Беларусы верылі, што ў сымбале дзяжы запачаткавыныя ідэі дабрабыту. Таксама з дапамогай дзяжы шукалі тапельцаў, глядзелі ў дзяжу, каб не баяцца нябожчыкаў, каб не баяцца гарэзаў [[Дамавік]]а. Дзяжу, хлеб альбо зерне ставілі на тое месца, дзе ляжаў нябожчык.