Народ: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +зьвязнасьць
W (гутаркі | унёсак)
д +3 спасылкі
Радок 1:
{{Ня блытаць|Народнасьць|народнасьцю|моўнай супольнасьцю плямёнаў}}
{{Няма крыніц}}
'''Наро́д''' — [[насельніцтва]] [[Краіна|краіны]], якое ўтварае [[грамадзтва]] і валодае здольнасьцю да [[Мясцовае самакіраваньне|самакіраваньня]]. Зьяўляецца носьбітам супольных правоў (самабытнасьць, [[самавызначэньне]], [[сувэрэнітэт]])<ref>{{Кніга|аўтар=[[Віктар Боўш]].|частка=Народ|загаловак=[[Беларуская энцыкляпэдыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=http://files.knihi.com/Slounik/02/enc/Bielaruskaja_encyklapedyja.torrent|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=2000|том=11|старонкі=164|старонак=560|сэрыя=|isbn=985-11-0188-5|наклад=10 000}}</ref>.
'''Наро́д''' — супольнасьць людзей, якія адчуваюць сваю еднасьць на падставе якіх-небудзь прыкметаў, напрыклад агульнай [[мова|мовы]], этнічнага паходжаньня, [[веравызнаньне|веравызнаньня]], [[гісторыя|гістарычнага мінулага]].
 
Сучасныя народы пачалі ўтварацца зь 15—17 ст. разам з пашырэньнем [[капіталізм]]у. У выніку складваньня [[тавар]]най вытворчасьці і [[Гандаль|гандлю]] на ўзроўні агульнакраёвых [[Рынак|рынкаў]] пераадольвалася адасобленасьць насельніцтва, якое размаўляла на адной [[Мова|мове]]. Утварэньне адзінай [[Нацыянальная мова|нацыянальнай мовы]] спрыяла ўтварэньню агульнанароднай культуры, асаблівасьцяў [[Народны характар|народнага характару]] і [[мэнталітэт]]у, [[Нацыянальная самасьвядомасьць|нацыянальнай самасьвядомасьці]]. Народныя дзяржавы часта складваліся на аснове аб’яднаньня блізкіх паводле мовы і культуры [[Народнасьць|народнасьцяў]] ([[амэрыканцы]], [[італьянцы]], [[немцы]], [[французы]]) і іх вылучэньня зь [[імпэрыя]]ў ([[Асманская імпэрыя|Асманская]], [[Аўстра-Вугоршчына|Аўстра-Вугорская]], [[Расейская імпэрыя|Расейская]]). Іншыя ўзьнікалі на аснове адной самастойнай народнасьці. У краінах Азіі, Афрыкі і [[Лацінская Амэрыка|Лацінскай Амэрыкі]] утварэньне народаў суправаджалася распадам [[каляніялізм]]у і стварэньнем новых незалежных [[дзяржава]]ў<ref name="д">{{Кніга|аўтар=[[Станіслаў Дубянецкі]].|частка=Нацыя|загаловак=Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=|адказны=гал.рэд. Генадзь Пашкоў|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі|год=2000|том=11|старонкі=220|старонак=560|сэрыя=|isbn=985-11-0188-5|наклад=10 000}}</ref>.
Найбольш значнай прыкметай народу звычайна зьяўляецца агульная мова, але гэта не абавязкова. Існуюць розныя народы, якія размаўляюць на адной мове — напрыклад, [[немцы]] і [[аўстрыйцы]] размаўляюць на [[нямецкая мова|нямецкай мове]], [[ангельцы]] і [[амэрыканцы]] — на [[ангельская мова|ангельскай мове]]. Таксама існуюць народы якія размаўляюць на розных мовах — напрыклад [[швайцарцы]] размаўляюць на нямецкай, [[француская мова|францускай]] і [[рэтараманская мова|рэтараманскай]], [[беларусы]] — на [[беларуская мова|беларускай]] і [[расейская мова|расейскай]].
 
Існуюць розныя народы, якія размаўляюць на адной мове — напрыклад, [[немцы]] і [[аўстрыйцы]] размаўляюць на [[нямецкая мова|нямецкай мове]], [[ангельцы]] і [[амэрыканцы]] — на [[ангельская мова|ангельскай мове]]. Таксама існуюць народы якія размаўляюць на розных мовах — напрыклад [[швайцарцы]] размаўляюць на нямецкай, [[француская мова|францускай]], [[Італьянская мова|італьянскай]] і [[рэтараманская мова|рэтараманскай]], [[беларусы]] — на [[беларуская мова|беларускай]] і [[расейская мова|расейскай]]. Некаторыя народы выводзяць сваё паходжаньне ад нейкага агульнага, звычайна мітычнага, продка. Як напрыклад [[палякі]] ад [[Лех]]а.
 
[[Навука]], вывучаючаяпрадметам вывучэньня ў якой ёсьць побыт і культурукультура розных народаў (ці дакладней — этнасаў), ёсьць [[этнаграфія]] (народазнаўства).
Цяпер азначэньне «'''народ'''» лічаць не вельмі трапным, таму для вызначэньня супольнасьцяў людзей існуе яшчэ некалькі азначэньняў — [[племя]], [[этнас]], [[народнасьць]], нацыянальнасьць, [[нацыя]] і культурная супольнасьць.
 
== Беларусь ==
[[Навука]] вывучаючая побыт і культуру розных народаў (ці дакладней — этнасаў) — [[этнаграфія]].
[[Беларусы|Беларускі]] народ утварыўся на аснове беларускай народнасьці, што ўзьнікла за часам [[фэадалізм]]у. Беларуская народнасьць у [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]] дасягнула агульнакраёвага ўзроўню гандлёвых сувязяў і ўсьведамленьня прыналежнасьці да сваёй агульнай Бацькаўшчыны ва ўмовах адзінай моцнай дзяржавы. Пасьля [[Падзелы Рэчы Паспалітай|далучэньня]] ў канцы 18 ст. земляў Беларусі да Расейскай імпэрыі ўтварэньне беларускага народу стрымлівалася адсутнасьцю краёвага [[Мясцовае самакіраваньне|самакіраваньня]]. Да канца 19 — пачатку 20 ст. канчаткова зьнікла гаспадарчая адасобленасьць усіх вобласьцяў Беларусі і ўзьнік мясцовы агульнакраёвы [[рынак]], што прывяло да ўтварэньня асноўных прыкметаў беларускага народу — адзінства гаспадарчага жыцьця, [[Беларуская мова|беларускай]] [[Літаратурная мова|літаратурнай мовы]], беларускай [[Этнічная тэрыторыя|народнай тэрыторыі]] і культуры. Згуртаваньне беларускага народу выявіла патрэбу ў [[Народаўладзьдзе|народаўладзьдзі]], дасягненьні сувэрэнітэту і права на самастойнае дзяржаўнае і культурнае разьвіцьцё. [[25 сакавіка]] [[1918]] г. у Менску [[Беларуская Народная Рэспубліка]] абвясьціла [[Трэцяя Ўстаўная грамата|незалежнасьць]]. [[1 студзеня]] [[1919]] г. у [[Смаленск]]у аб сваім утварэньні абвясьціла [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка]]. [[28 кастрычніка]] [[1939]] г. у [[Беласток]]у Народны сход [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] ухваліў пастанову аб далучэньні да БССР, што прывяло да ўзьяднаньня беларускага народу ў адзінай дзяржаве. [[25 жніўня]] [[1991]] г. Рэспубліка Беларусь [[Дзень Адраджэньня|стала]] сувэрэннай незалежнай дзяржавай. У выніку згуртаваньне беларускага народу аднавілася на аснове народаўладзьдзя, народных культурных каштоўнасьцяў, выкарыстаньня ўласнай культурнай спадчыны і разьвіцьця дзяржавы ў якасьці самастойнай удзельніцы міжнароднай супольнасьці<ref name="д"/>.
 
[[Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь]] [[1994]] г. зьмяшчала 9 згадак слова «народ» у прэамбуле («Мы, ''народ'' Рэспублікі Беларусь (Беларусі), ... прымаем гэтую Канстытуцыю») і 7 артыкулах:
<blockquote>
Артыкул 3. Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь зьяўляецца ''народ''. ''Народ'' ажыцьцяўляе сваю [[Улада|ўладу]] непасрэдна і праз прадстаўнічыя органы ў формах і межах, вызначаных Канстытуцыяй. ...
 
Артыкул 9. [[Тэрыторыя]] Рэспублікі Беларусь зьяўляецца натуральнай умовай існаваньня і прасторавай мяжой самавызначэньня ''народу'', асновай яго дабрабыту і сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь. ...
 
Артыкул 64. Выбары [[дэпутат]]аў і іншых асобаў, якія выбіраюцца на дзяржаўныя пасады ''народам'', зьяўляюцца ўсеагульнымі: права выбіраць маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 гадоў. ...
 
Артыкул 67. ... Кандыдаты, якія выбіраюцца на дзяржаўныя пасады ''народам'', удзельнічаюць у выбарах на роўных падставах. ...
 
Артыкул 97. Прэзыдэнт выбіраецца непасрэдна ''народам'' Рэспублікі Беларусь. ...
 
Артыкул 99. Прэзыдэнт заступае на пасаду пасьля прынясеньня Прысягі наступнага зьместу:
«Заступаючы на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся служыць ''народу'' Рэспублікі Беларусь, выконваць Канстытуцыю і законы Рэспублікі Беларусь, добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі».
 
Артыкул 100. [[Прэзыдэнт Беларусі|Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь]]: ...
7) зьвяртаецца з пасланьнямі да ''народу'' Рэспублікі Беларусь і [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь|Вярхоўнага Савету]];<ref>{{Навіна|аўтар=[[Мечыслаў Грыб]]|загаловак=Канстытуцыя 1994 году|спасылка=http://www.zakon.by/print.aspx?guid=2091|выдавец=[[Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь]]|дата публікацыі=2011|дата доступу=17 верасьня 2015}}</ref>
</blockquote>
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
 
{{Накід:Грамадзтва}}
 
[[Катэгорыя:Грамадзтва]]
[[Катэгорыя:Этнаграфія]]
[[Катэгорыя:Нацыянальнасьць]]
[[Катэгорыя:Паліталёгія]]
[[Катэгорыя:Сацыялёгія]]