Нараўка (гміна): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 87:
 
== Гісторыя ==
Абшар сёньняшняй гміны Нараўка засяляўся з раньняга сярэднявечча [[Усходнія славяне|ўсходнімі славянамі]] ды [[Балты|балтамі]]. Войны спынілі асадніцтва ў гэтым раёне і месца паноўна зарасло лесам. У 15-16 ст. большую частку земляў паміж ракамі [[Нараўка (рака)|Нараўка]] і [[Нараў]] займала пушча з адміністрацыйным цэнтрам у [[Воўпа|Воўпе]]. На пачатку 16 ст. было створанае ялоўскае стараства з цэнтрам у [[Ялаўка|Ялаўцы]], што паспрыяла разьвіцьцю асадніцтва на поўдзень ад Нарві. Абшар сёньняшняй гміны Нараўка быў выдзеляны з вялікакняжацкіх валоданьняў і праўдападобна пад канец 16 ст. пераданы князям [[Масальскія|Масальскім]]. Ставрылі яны тут ''добра нараўкоўскія'' з 4 цэнтрамі ў [[Старое Ляўкова|Старым Ляўкове]], [[Гарадзіск (Гайнаўскі павет)|Гарадзіску]], [[Семяноўка|Семяноўцы]] ды [[Лука (Падляскае ваяводзтва)|Луцы]] (усе гэтыя вёскі ў пеўны час атрымоўвалі падвойныя назвы з дадаткам Нараўка). Напрацягу 18 ст. нараўкоўскі ключ сямя Масаьльскіх распрадавала іншым уладальнікам. У канцы 18 ст. закончыўся працэс засяленьня нараўкоўскага ключа. Адміністарцыйна землі прыналежалі галоўным чынам да [[Ваўкавыскі павет|Ваўкавыскага павету]] [[Наваградзкае ваяводзтва|Наваградзкага ваяводзтва]] [[Вялікае Княства ЛітоўскайЛітоўскае|ВКЛ]]. Нараўкоўскія добра мяжавалі з [[Белавеская пушча|Белавескай пушчай]] ды [[Падляскае ваяводзтва (1513—1795)|Падляскім ваяводзтвам]]. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай абшар апынуўся ў складзе [[Пружанскі павет (Гарадзенская губэрня)|Пружанскага]] ды [[Ваўкавыскі павет (Гарадзенская губэрня)|Ваўкавыскага]] паветаў [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай губэрніі]]. Пасьля Першай сусьветнай вайны праз абшар сёньняшняй гміны Нараўка праходзіла мяжа паміж [[Бельскі павет (Другая Рэч Паспалітая)|Бельскім]] ([[Масева (гміна)|гміна Масева]] з цэнтрам у [[Нараўка (вёска)|Нараўцы]]) ды [[Ваўкавыскі павет (1921—1939)|Ваўкавыскім]] ([[ТарнопальТарнаполь (гміна)|гміна Тарнаполь]] з цэнтрам у [[Лука (Падляскае ваяводзтва)|Луцы]]) паветамі [[Беластоцкае ваяводзтва (1919—1939)|Беластоцкага ваяводзтва]]<ref name="a">{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |суаўтары = |дата публікацыі = |url = http://www.siemianowka.pl/?osadnictwo,6|загаловак = Асадніцтва|фармат = |назва праекту = Zalew Siemianówka i jego okolice|выдавец = |дата = 2 красавіка 2015|мова = pl|камэнтар = }}</ref>.
 
== Зноскі ==