Розьніца паміж вэрсіямі «Харкаўскія пагадненьні»

абнаўленьне зьвестак
(афармленьне)
(абнаўленьне зьвестак)
| шырыня выявы = 250пкс
| подпіс выявы = Падпісаньне пагадненьня
| тып = [[Міжнародны дагавор|міжнародны]]
| дата падрыхтоўкі =
| дата падпісаньня = 2010
| месца падпісаньня = [[Харкаў]]
| замацаваная пячаткай =
| набыла моц =
| умовы =
| тэрмін дзеяньня = да 2017 г.
| страціла моц = 2014 г. [[Дэнансацыя|дэнансавала]] Расея аднабакова [[Анексія Криму Росією (2014)|пасьля акупацыі Крыму]]<ref>[http://tass.ru/politika/1091419 ИТАР-ТАСС: Политика - Россия денонсировала соглашения с Украиной по Черноморскому флоту РФ] {{ref-ru}}</ref>
| страціла моц =
| падпісаная = [[Віктар Януковіч]],<br />[[Дзьмітры Мядзьведзеў]]
| бакі = {{UKR}}<br /> {{RUS}}
| месца захаваньня =
| статус =
| мова =
| мовы = [[украінская мова|украінская]], [[расейская мова|расейская]]
| сайт =
| wikisource =
}}
 
'''Харкаўскія пагадненьні''' ({{Мова-uk|Харківські угоди}}) — пагадненьне паміж Украінай і Расейскай Фэдэрацыяй па пытаньнях знаходжаньня [[Чарнаморскі флёт|Чарнаморскага флёта]] [[Расейская Фэдэрацыя|Расейскай Фэдэрацыі]] на тэрыторыі [[Украіна|Ўкраіны]] (у прэсе таксама Харкаўскія пагадненьні, Харкаўскі пакт, пагадненьне [[Віктар Януковіч|Януковіча]]-[[Дзьмітры Мядзьведзеў|Мядзьведзева]]), падпісанае 21 красавіку 2010 г. ў г. [[Харкаў|Харкаве]] прэзыдэнтам Украіны [[Віктар Януковіч|Віктарам Януковічам]] і прэзыдэнтам Расеі [[Дзьмітры Мядзьведзеў|Дзьмітрыем Мядзьведзевым]], згодна зь якім тэрмін знаходжаньня Чарнаморскага флёта Расейскай Фэдэрацыі ў г. [[Севастопаль]] падоўжаны з 2017 г. да 2042 году з аўтаматычным падаўжэньнем на 5 гадоў, калі любая бок не выкажа пярэчаньні, і ўстаноўлена арэндная плата.
 
Як паказана ў самім пагадненьні, тэрмін знаходжаньня флёта павялічаны ў абмен на патаненьне для Ўкраіны расейскага газу шляхам прымяненьня зьніжкі ў выглядзе ануляваньня мытных пошлін. Ратыфікаваная Вярхоўнай Радай Украіны і Дзяржаўнай думай Расейскай Фэдэрацыі 27 Красавіка 2010 г.. Ва Ўкраіне дамоўленасьці выклікалі абурэньне апазыцыі, эколягаў, мясцовых саветаў і грамадзтва ў цэлым. Большасьць аналітыкаў расцанілі яе як супярэчнасьць Канстытуцыі Ўкраіны.
На працягу 6 дзён пасьля падпісаньня прэса і шырокая грамадзкасьць была пазбаўленыя магчымасьці азнаёміцца ​​з афіцыйным тэкстам міжнароднай Дамовы да моманту яго ратыфікацыі<ref>[http://zakon4.rada.gov.ua/laws/show/2153-vi Закону України «Про ратифікацію Угоди між Україною та Російською Федерацією з питань перебування Чорноморського флоту Російської Федерації на території України»]</ref> Вярхоўнай Радай Украіны 27 красавіка 2010 г..
 
У адпаведнасьці з Пагадненьнем, тэрмін знаходжаньня Чарнаморскага флёта Расейскай Фэдэрацыі падоўжаны на 25 гадоў, да 28 мая 2042 г. з наступным аўтаматычным падаўжэньнем на наступныя пяцігадовыя пэрыяды, калі адна з бакоў паведаміць пісьмова другому боку аб спыненьні дзеяньня Пагадненьня не пазьней, чым за адзін год да завяршэньня тэрміну дзеяньня. Аплата за знаходжаньне флёта складаецца з штогадовых плацяжоў у 100 мільёнаў даляраў ЗША ў год, пачынаючы з 2017 году, а таксама з дадатковых сродкаў, што атрымліваюцца за кошт зьніжэньня з даты ўступленьня ў сілу гэтага Пагадненьня цэны ў памеры да 100 [[Даляр ЗША|даляраў ЗША]] ад усталяванай дзеючым кантрактам паміж НАК «Нафтагаз» Украіны і ААТ «[[Газпром]]», на кожную тысячу кубамэтраў газу, які пастаўляецца ў Беларусь. Пры кошце 333 даляра ЗША і вышэй за тысячу кубамэтраў газу зьніжэньне складзе 100 даляраў ЗША, пры кошце ніжэй 333 даляраў [[ЗША]] зьніжэньне складзе 30 % ад такога кошту.
 
== Ратыфікацыя ==
22 красавіка 2010 г. сьпікеры ўкраінскага і расейскага парлямэнтаў [[Уладзімер Літвін]] і Барыс Грызлоў дамовіліся аб сынхроннай ратыфікацыі Пагадненьня 27 красавіка 2010 г.<ref>[http://www.unian.net/ukr/news/news-373599.html Литвин вже домовився з Гризловим про синхронну ратифікацію договорів] {{ref-uk}}</ref>.
 
== Наступствы ==
Ратыфікацыя Пагадненьня ва ўкраінскім парлямэнце стала кансалідуючым фактарам для апазыцыі<ref>[http://www.unian.net/ukr/news/news-374427.html Опозиція заявляє, що вона згуртувалася для боротьби з владою] {{ref-uk}}</ref>, якая заявіла пра намер пачаць бестэрміновыя акцыі пратэсту<ref>[http://www.unian.net/ukr/news/news-374449.html Тимошенко хоче новий Майдан?] {{ref-uk}}</ref>. Прадстаўнікі ўкраінскай інтэлігенцыі, у прыватнасьці, пісьменьнікі і публіцысты Валеры Шаўчук, Уладзімер Яварыўскі, Юры Андруховіч, Дзьмітры Паўлычка, Мікалай Рабчук, акадэмікі Іван Дзюба, Мікалай Жулынскі, Міраслаў Паповіч, грамадзкія дзеячы Канстанцін Марозаў, Ляўко Лук’яненка, Багдан Гарынь стварылі Народны камітэт абароны Ўкраіны для каардынацыі дзеяньняў грамадзкасьці па выразе пратэстаў супраць дзеяньняў улады<ref>[http://www.radiosvoboda.org/content/article/2033495.html Народний комітет порятунку України має почати з патріотичного просвітництва — Лук'яненко] {{ref-uk}}</ref>.
 
27 красавіка, выказваючы незадаволенасьць дзеяньнямі кіруючай кааліцыі, члены дэлегацыі Ўкраіны ў [[Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы|Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы]] ад апазыцыі падчас прамовы Віктара Януковіча ў ПАСЕ[[Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы|ПАРЭ]], пакінулі сэсійны зал ў знак пратэсту<ref>[http://www.unian.net/ukr/news/news-374485.html Члени делегації України у ПАРЄ влаштували Януковичу демарш] {{ref-uk}}</ref>. 5 мая падчас візыту міністра замежных спраў Украіны Канстанціна Грышчанка ў Нью-Ёрку ўкраінская дыяспара байкатавала заплянаваную сустрэчу зь міністрам, затое правяла акцыю пратэсту перад будынкам Пастаяннага прадстаўніцтва Ўкраіны пры ААН<ref>[http://unian.net/ukr/news/news-375483.html Українська діаспора у США показала Грищенку, яка вона зла (фото)] {{ref-uk}}</ref>.
 
11 траўня Народны камітэт абароны Ўкраіны правёў перад будынкам парлямэнта ў [[Кіеў|Кіеве]] шматтысячныя акцыі пратэсту, падчас якіх людзі ў цывільным затрымалі 4 мітынгоўцаў ад ВА «Свабода»<ref>[http://www.svoboda.org.ua/diyalnist/novyny/014897/ Затримано учасників акції протесту під Верховною Радою] {{ref-uk}}</ref>, а напярэдадні ДАІ не пускала ў сталіцу аўтобусы з прыхільнікамі апазыцыі<ref>[http://infocompany.biz/ukr/news/637/0/673/ Автобуси з мітингувальниками не пускають до Києва] {{ref-uk}}</ref>. У той дзень акцыі пратэсту прайшлі таксама ў [[Львоў|Львове]] і [[Тэрнопаль|Цярнопалі]].
 
== Дэнансацыі пагадненьня ==
19 чэрвеня 2013 г. [[Вярхоўная Рада Ўкраіны]] адхіліла законапраект, якім прадугледжвалася разарваць «Харкаўскае пагадненьне»: «за» прагаласавалі толькі 152 народных дэпутата Ўкраіны<ref>[http://www.pravda.com.ua/news/2013/06/19/6992536/ Рада провалила денонсацію «харківських угод» — ''Українська правда'' (19.06.2013)] {{ref-uk}}</ref>.
 
== Крыніцы ==
5606

зьменаў