Ленара Асманава: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jim (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Музыка |Імя = Ленара Асманава |Сапраўднае_імя = |Лёга = |Пам...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 13:33, 10 верасьня 2015

Ленара Асманава (Lenara) (нар. 7 траўня 1986 года, Ташкент) – украінская крымская сьпявачка, заслужаная артыстка АР Крым з 2007 году.

Ленара Асманава
па-ўкраінску: Ленара Османова
па-крымскататарску: Lenara Osmanova
Дата нараджэньня 7 траўня 1986
Месца нараджэньня Ташкент, Узбэкская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка , СCСР
Грамадзянства Украіна
Прафэсія сьпявачка
Жанры поп-музыка, народная музыка
Інструмэнты голас[d]
Узнагароды
заслужаны артыст Украіны Заслужаны артыст Аўтаномнай Рэспублікі Крым
Сайт lenara.com.ua

Біяграфія

Наадзілася 7 траўня 1986 году ў Ташкенце (Узбэкская ССР) у сям’і інжэнэра (бацька) і пэдагога (маці). У 1991 годзе пераехала ў Сымфэропаль (Крым), дзе зрабіла пэршыя крокі ў творчасьці, перамогшы на конкурсе “Крымские звёздочки – 91”.

Скончыла Сымфэропальску школу мастацтваў по спцыяльнасьці “музычнае майстэрства і харэаграфія”; Кіеўскі дзяржаўны каледж эстраднага і цыркавога мастацтва по спэцяльнасьці “ эстрадны вакал”; Дзяржаўную акадэмію круючых кадраў культуры і мастацтваў (магістр вакальна-пэдагагічных дысцыплінаў).

Дасягненьні

  • Пераможца конкурсу "Міні-міс Крыму-93"
  • Лаўрэят Гран-пры агульнаўкраінскіх конкурсаў і фэстываляў "У Чорнага мора", "Глорыя", "Песенны вэрнісаж", "Жамчужына Крыма", "Шэляле", "Цудоўная сьяча", "Усе мы твае дзеці, Украіна!", "Фант-лато-надзея".
  • Лаўрэят міжнародных конкурсаў, фіналістка прарамаў "Ранішняя зорка" (Масква, 1997 г.), "Маленькія зорачкі" (С.-Пецярбург, 1998 г.), лаўрэят першай прэміі міжнароднага конкурсу "Сьвет музыкі" (Флярэнцыя, 2003 г..), атрымальнік кран-пры міжнароднага фэстывалю этнічнай культуры (Сіцылія, 2006 г.), лаурэят перашй прэміі міжнароднага конкурсу “Зорны марафон" (Рым, 2006 г.), лаўрэят другой прэміі атрымальнік залатога дыску конкурса "Bengio-festival" (Бэнэвэнта, Італія, 2006 г.).

З 1996 году Ленара зьяўляецца сябрам Малой Акадэміі мастацтваў Крыму. За актыўны ўдзел у культурным жыцьці Ўкраіны і высокі прафэсыяналізм неаднаразова была адзначаная дзяржаўнымі ўзнагародамі Ўкраіны.

З 5-га студзеня 2007 году Ленары прысвоена званьне Заслужаны артыст АР Крым.

У 2009 годзе стала фіналісткай Нацянальнага ўкраінскага адбору “Эўрабачаньне 2009”, дзе выступала зь песьняй "Flash".


Крыніцы