Лік: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
Jarash (гутаркі | унёсак)
артаграфія
Радок 5:
Здагадкі пра першыя лікі зьявіліся ў дагістарычны час, калі чалавеку спатрэбілася лічыць прадметы. Паступова паняцьце «шмат» зрушвалася на «больш за два», «больш за тры», «больш за сем», «больш за сорак» і гэтак далей. Так быў уведзены [[Натуральны лік|натуральны шэраг]] (<math>\mathbb{N}</math>). Выкарыстаньне «эталённага мноства» (каменьчыкі, вузельчыкі і падобныя), пачало фармавацца абстрактнае паняцьце ліка.
 
У [[Старажытны Эгіпет|Старажытным Эгіпце]] выкарыстоўваліся простыя (аліквотныя) [[дробы]], то бок дробы выгляду <math>\frac{1}{n}</math>. Значна больш дробы, як і увогуле матэматычныя веды, былі разьвітыя ў [[Мэсапатамія|Старажытным Міжрэччы]]. У [[Старажытная Грэцыя|Грэцыі]] лікам быў «збор адзінак», то бок толькі [[натуральны лік]]. Грэкі ведалі дробы і ўмелі аперавацьапэраваць зь імі, але не адносілі cтасункі да лікаў. У [[3 стагодзьдзе|3 стагодзьдзі]] нашай эры [[Дыяфант]] упершыню пачынае разглядаць [[Адмоўны лік|адмоўныя лікі]], але пакуль толькі як дапаможную прыладу. У прыватнасьці, калі падчас разьвязаньня раўнаньняў ён атрымоўвае дадатныя і адмоўныя адказы, вынікам ён пакідае толькі дадатны лік. У яго працах дробы ўжо таксама адносяцца да лікаў, і нават зьяўляецца паняцьце пра [[Ірацыянальны лік|ірацыянальныя лікі]].
 
Толькі ў [[16 стагодзьдзе|16 стагодзьдзі]] [[Сыман Стывэн]] уключае ірацыянальныя лікі ў шэраг лікаў. З асьцярожнасьцю ён адносіць туды і адмоўныя лікі, але па-ранейшаму называе адмоўныя карані альгебраічнага раўнаньня «фіктыўнымі». Геамэтрычную трактоўку адмоўным лікам даюць [[Альбэрт Жырар|Жырар]] і [[Рэнэ Дэкарт|Дэкарт]]. Канцэпцыя адзінага паняцьця [[Рэчаісны лік|рэчаіснага ліка]] цалкам перамагла толькі ў [[17 стагодзьдзе|17 стагодзьдзі]] ў працах [[Джон Валіс|Валіса]] і [[Ісак Ньютан|Ньютана]]. Тады ж ірацыянальныя лікі пачынаюць дзяліць на [[Альгебраічны лік|альгебраічныя]] і [[Трансцэндэнтны лік|трансцэндэнтныя]].