Белавескія пагадненьні: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д {{Распад СССР}}
д афармленьне
Радок 1:
{{Дамова
| назва = Белавескія пагадненьні
| поўная назва = Пагадненьне пра стварэньне [[Садружнасьць незалежных дзяржаваў|Садружнасьці незалежных дзяржаваў]]
| выява = Bielavieskija pagadnieńńi — padpisańńie.Jpg
| шырыня выявы =
| подпіс выявы = Падпісаньне пагадненьняў
| тып = Дамова пра стварэньне канфэдэрацыі дзяржаваў
| дата падрыхтоўкі =
| дата падпісаньня = [[8 сьнежня]] [[1991]]
| месца падпісаньня = [[Віскулі]], [[Белавеская пушча]] ([[дэ-факта]])<br />[[Менск]], [[Беларусь]] ([[дэ-юрэ]])
| замацаваная пячаткай =
| набыла моц = [[12 сьнежня]] [[1991]]
| умовы =
| тэрмін дзеяньня =
| страціла моц =
| падпісаная = {{Сьцягафікацыя|Беларусь|1991}}<br />[[Файл:Flag of Russia 1991-1993.svg|22пкс]] [[РСФСР]]<br />{{Сьцягафікацыя|Украіна}}
| бакі =
| месца захаваньня = [[Менск]], [[Беларусь]]
| статус =
| мова =
| мовы =
| сайт =
| wikisource =
}}
[[Файл:Stanislaw Szuszkiewicz 1.JPG|міні|182пкс|[[Станіслаў Шушкевіч]]]]
[[Файл:Yeltsin 1993 cropped.jpg|міні|182пкс|[[Барыс Ельцын]], [[1993]]]]
[[Файл:Leonid Kravchuk.jpg|міні|200пкс|[[Леанід Краўчук]], [[1992]]]]
'''Белаве́скія пагадне́ньні''', афіцыйна '''Пагадненьне пра стварэньне Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў'''&nbsp;— дакумэнт, падпісаны [[8 сьнежня]] [[1991]] року старшынём [[ВС РБ|Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь]] [[Станіслаў Шушкевіч|Станіславам Шушкевічам]], прэзыдэнтамі [[Прэзыдэнт Расеі|Расеі]] [[Барыс Ельцын|Барысам Ельцынам]] і [[Прэзыдэнт Украіны|Ўкраіны]] [[Леанід Краўчук|Леанідам Краўчуком]] ва [[Віскулі|ўрадавай рэзыдэнцыі]] ў [[Белавеская пушча|Белавескай пушчы]]. Пагадненьне абвяшчала роспуск [[СССР|Саюзу ССР]] і стварэньне [[СНДСадружнасьць Незалежных Дзяржаваў|Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў]].
 
== Перадумовы ==
Радок 32:
У сьнежні [[1990]] року паўстала пытаньне пра рэарганізацыю [[СССР|Саюзу ССР]] паводле прапанаванага [[Міхаіл Гарбачоў|Міхаілам Гарбачовым]] праекту. Плянавалася захаваць Саюз ССР як абноўленую [[Фэдэрацыя|фэдэрацыю]] роўнапраўных [[Сувэрэнітэт|сувэрэнных]] рэспублік. Па гэтым пытаньні IV [[Зьезд народных дэпутатаў СССР]] пастанавіў правесьці [[Рэфэрэндум у СССР 1991 году|ўсесаюзны рэфэрэндум]]<ref name="post1856">Постановление СНД СССР от 24 декабря 1990 года № 1856-1 «О проведении референдума СССР по вопросу о Союзе Советских Социалистических Республик» // Ведомости СНД и ВС СССР. — 1990. — № 52. — ст. 1161.</ref>, які адбыўся [[17 сакавіка]] [[1991]]. За захаваньне і абнаўленьне Саюзу выказаліся большасьць грамадзянаў, за выняткам шасьці рэспублікаў ([[Армэнія]], [[Грузія]], [[Латвія]], [[Летува]], [[Малдова]], [[Эстонія]]), якія раней ужо абвясьцілі незалежнасьць і ня ладзілі рэфэрэндум.
 
На падставе рэфэрэндуму быў распрацаваны праект па заключэньні Саюзу Савецкіх Сувэрэнных Рэспублік<ref name="JulTreaty">{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 10 сьнежня 2009| url = http://fomin-ivan.blogspot.com/2009/12/1991.html| загаловак = Проект договора об ССГ-федерации (Союзе Советских Суверенных Республик) (июль 1991)| фармат = | назва праекту = Ivan Fomin’s blog| выдавец = Иван Фомин| дата = 7 сьнежня 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref> (Саюзу Сувэрэнных Дзяржаваў<ref name="JulTreaty" />) як мяккае, дэцэнтралізаванае [[Фэдэрацыя|фэдэрацыі]]. Плянавалася падпісаць новую дамову з удзелам 9 рэспублікаў [[20 жніўня]] [[1991]] року, аднак гэтаму зашкодзіла [[Жнівеньскі путч|спроба дзяржаўнага перавароту]] [[Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы|ДКНС]] ({{Мова-ru|ГКЧП}}). Пасьля спыненьня спробы захопу ўлады [[Парад сувэрэнітэтаў|незалежнасьць абвясьцілі]] і ўсе астатнія саюзныя рэспублікі ([[25 жніўня]] [[1991]] року набыла статус канстытуцыйнага закону [[Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі]]<ref name="pl45770">{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 25 жніўня 2010| url = http://www.nv-online.info/by/102/20/19622/19-%D0%B3%D0%B0%D0%B4%D0%BE%D1%9E-%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%83-%D0%BD%D0%B5%D0%B7%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%B6%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%8C%D1%86%D1%8C-%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96-%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BB%D0%B0-%D0%B7%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%B0%D0%BC.htm| загаловак = 19 гадоў таму незалежнасьць Беларусі стала законам | фармат = | назва праекту = Палітыка| выдавец = [[Народная воля]]| дата = 7 сьнежня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>).
 
Увосень [[1991]] у падмаскоўным [[Нова-Агарова|Нова-Агарове]] быў распрацаваны новы праект стварэньня [[Канфэдэрацыя|канфэдэрацыі]] пад назваю ''[[Саюз Сувэрэнных Дзяржаваў]]'' (ССД)<ref name="NovemberTreaty">{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.gorby.ru/userfiles/prilii.doc| загаловак = II. Проект договора о Союзе Суверенных Государств| фармат = [[doc]]| назва праекту = | выдавец = | дата = 7 сьнежня 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак=Проект Договора о Союзе Суверенных Государств|арыгінал=|спасылка=http://soveticus5.narod.ru/gazety/pr911127.htm#u001|аўтар выданьня=|выданьне=Правда|тып=|месца=|выдавецтва=|год=27 ноября 1991|выпуск=|том=|нумар=|старонкі=|isbn=}}</ref>. Пра свой намер далучыцца да дамовы, падпісаньне якое было прызначанае на [[9 сьнежня]] [[1991]], абвясьцілі кіраўнікі сямі зь дзевяці рэспублік: [[Беларусь|Беларусі]], [[Казахстан]]у, [[Кыргыстан]]у, [[Расея|Расеі]], [[Таджыкістан]]у, [[Туркмэністан]]у і [[Узбэкістан|Ўзбэкістану]]. [[Армэнія]] і [[Украіна|Ўкраіна]], у якіх наконадні адбыліся рэфэрэндумы пра незалежнасьць, адмовіліся ўваходзіць у ствараны хаўрус.
 
[[5 сьнежня]] [[Леанід Краўчук]] абвясьціў, што Ўкраіна [[Дэнансацыя|дэнансуе]] [[Дамова пра стварэньне СССР|дамову пра стварэньне СССР]] [[1922]] року.
 
== Падпісаньне ==
Афіцыйнай нагодай для сустрэчы трох лідэраў саюзных рэспублік у [[Белавеская пушча|Белавескай пушчы]] было абмеркаваньне пытаньня паставак [[Нафта|нафты]] й [[Прыродны газ|газу]]<ref name="pl45770" />. Сустрэча была заплянаваная яшчэ [[20 кастрычніка]] ў падмаскоўным [[Нова-Агарова|Нова-Агарове]] падчас распрацоўкі новага праекту Саюзнай дамовы<ref name="pr103313">{{Спасылка | аўтар = Аляксандар Папко| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 27 лютага 2009| url = http://www2.polskieradio.pl/zagranica/ru/news/print.aspx?id=103313| загаловак = Станіслаў Шушкевіч раскрывае кулісы спатканья ў Віскулях| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Польскае радыё]]| дата = 7 сьнежня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
[[7 сьнежня]] ўдзельнікі сустрэчы прыбылі на [[Засімавіцкі аэрадром|ваенны аэрадром]] у [[Новыя Засімавічы|Засімавічах]], адкуль накіраваліся ў [[Белавеская пушча|Белавескую пушчу]]. У складзе беларускае дэлегацыі былі [[Прэм’ер-міністар Беларусі|прэм’ер-міністар]] [[Вячаслаў Кебіч]], ягоны намесьнік [[Міхаіл Мясьніковіч]], [[Міністэрства замежных справаў Беларусі|міністар замежных справаў]] [[Пётар Краўчанка]], старшыня [[КДБ РБ|КДБ]] [[Эдуард Шыдлоўскі]] і інш. [[Прэзыдэнт Казахстану]] [[Нурсултан Назарбаеў]], які таксама быў запрошаны на сустрэчу, у апошні момант адмовіўся ад удзелу, спаслаўшыся на тэхнічныя непаладкі з самалётам, і застаўся ў [[Масква|Маскве]]<ref>{{артыкулАртыкул|аўтар=Алесь Сівы.|загаловак=Станіслаў Шушкевіч: «У Белавежскай пушчы мы не пілі, а працавалі…»|арыгінал=|спасылка=http://bp21.org.by/ru/art/a051126a.html|аўтар выданьня=|выданьне=[[Народная воля]]|тып=|месца=|выдавецтва=|год=26 лістапада 2005|выпуск=|том=|нумар=228|старонкі=|isbn=}}</ref>.
 
Увечары 7 сьнежня трыма бакамі былі вызначаныя далейшыя накірункікірункі працы. Удзельнікі перамоваў прызналі небясьпеку некантраляванага развалу СССР, канстатавалі факт ягонага распаду і неабходнасьць захаваньня «ваеннай зьвязкі» між дзяржавамі<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://bibliotekar.ru/mihail-gorbachev/82.htm| загаловак = Беловежские соглашения и их оценка| фармат = | назва праекту = История Советского Союза. Перестройка. Гласность| выдавец = Библиотекарь.Ру| дата = 7 сьнежня 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>. Было вырашана падрыхтаваць адмысловую дамову, удзел у стварэньні якой узялі юрысты, прадстаўнікі ад кожнага з бакоў. Па прапанове [[Генадзь Бурбуліс|Генадзя Бурбуліса]] ключавой фразай падрыхтаванага дакумэнту павінна была стаць фраза «СССР як геапалітычная рэальнасьць і суб’ект міжнароднага права спыняе сваё існаваньне»<ref name="gazby41198">{{Спасылка | аўтар = Руслан Горбачёв| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 7 сьнежня 2011| url = http://gazetaby.com/index.php?sn_nid=41198&sn_cat=32| загаловак = Станислав Шушкевич: «У нас были узенькие рюмочки – туда вмещалось максимум 20 грамм коньяка»| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Салідарнасць (газэта)|Салідарнасць]]| дата = 7 сьнежня 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>. З гэтым пагадзіліся Шушкевіч, Краўчук і Ельцын.
 
Тэкст пагадненьня ў Белавескай пушчы рыхтаваўся цягам усяе ночы з 7 на 8 сьнежня. Пасьля абмеркаваньня, якое доўжылася з 11-й да 16-е гадзіны, дакумэнт быў падпісаны.
Радок 65:
Дакумэнт быў [[Ратыфікацыя|ратыфікаваны]] [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня|Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня]] і [[Вярхоўная Рада Ўкраіны|Вярхоўнай Радай Украіны]] [[10 сьнежня]] [[1991]] року, а [[Вярхоўны Савет РСФСР|расейскім Вярхоўным Саветам]] [[12 сьнежня]]. Адначасна парлямэнтамі была [[Дэнансацыя|дэнансаваная]] [[дамова пра стварэньне СССР]] [[1922]] року.
 
Падчас галасаваньня ў [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь|Вярхоўным Савеце Беларусі]] супраць выказаўся адзін чалавек. Пасьля [[Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 году|прыходу да ўлады ў 1994 року]] [[Аляксандар Лукашэнка]] агучыў вэрсію, што гэтым чалавекам быў ён. Аднак пазьней стала вядома, што насамрэч гэтым адзіным чалавекам быў [[Валер Ціхіня]]<ref name="svaboda803251">{{Спасылка | аўтар = Ігар Карней.| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 8 сьнежня 2005| url = http://www.svaboda.org/content/article/803251.html| загаловак = Сёньня — гадавіна Белавескіх пагадненьняў, якія паклалі канец СССР| фармат = | назва праекту = Палітыка| выдавец = [[Радыё «Свабода»]]| дата = 7 сьнежня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref><ref name="svaboda24300111">{{Спасылка | аўтар = [[Сяргей Навумчык]]| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 17 жніўня 2011| url = http://www.svaboda.org/content/article/24300111.html| загаловак = Супраць Віскулёў галасаваў Ціхіня. Лукашэнкі ў Авальнай залі не было| фармат = | назва праекту = Палітыка| выдавец = [[Радыё «Свабода»]]| дата = 7 сьнежня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>:
{{Цытата|Кажуць, што адзіным дэпутатам [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня|Вярхоўнага Савету 12 скліканьня]], які галасаваў супраць ратыфікацыі «белавескіх пагадненьняў» — аб распадзе [[СССР]] і ўтварэньні [[СНД]] — быў [[Аляксандар Лукашэнка|Лукашэнка]]. Насамрэч, як сёньня гэта ўжо ўсім вядома, гэтым адзіным дэпутатам быў [[Валер Ціхіня]], а не Лукашэнка. Як ён насамрэч галасаваў — сказаць цяжка, але ён дакладна не галасаваў супраць.|[[Мечыслаў Грыб]]|[http://www.svaboda.org/content/article/803251.html Радыё «Свабода»]}}
 
Радок 72:
 
== Пазьнейшыя ўдзельнікі ==
[[21 сьнежня]] [[1991]] да ''Пагадненьняў'' далучыліся [[Азэрбайджан]], [[Армэнія]], [[Казахстан]], [[Кіргізія]], [[Малдова]], [[Таджыкістан]], [[Туркмэнія]], [[Узбэкістан]]. Гэты дзяржавы падпісалі ў [[Алматы|Алма-Аце]] сумесна зь Беларусяй, Расеяй і Ўкраінай [[Алма-Ацінская дэклярацыя|Дэклярацыю пра мэты і прынцыпы СНД]]. [[Станіслаў Шушкевіч]] пагадзіўся з прапановай [[Барыс Ельцын|Барыса Ельцына]] прызнаць [[Расея|Расею]] правапераемніцай [[СССР]] у [[Рада бясьпекі ААН|Радзе бясьпекі ААН]] і ўладальніцай [[Ядзернае ўзбраеньне|ядзернай зброі]]<ref name="bk2126">{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 4 студзеня 2011| url = http://bk.of.by/newswap-2126| загаловак = 1991: хроніка Незалежнасьці 1991: хроніка Незалежнасьці| фармат = | назва праекту = | выдавец = Бобруйский курьер| дата = 7 сьнежня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
У сьнежні [[1993]] да Пагадненьня далучылася таксама [[Грузія]] (выйшла з СНД [[18 жніўня]] [[2009]] року як вынік [[Вайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)|вайны з Расеяй у Паўднёвай Асэтыі]]).
 
== Наступствы ==
[[25 сьнежня]] [[1991]] року [[прэзыдэнт СССР]] [[Міхаіл Гарбачоў]] абвясьціў пра сваю адстаўку<ref name="bk2126" />, СССР і ягоныя органы дзяржаўнага кіраваньня спынілі сваё існаваньне. Правапераемнікам СССР была абвешчаная [[Расея]]. Маёмасныя і фінансавыя абавязаньні СССР былі прынятыя ёю на сябе наўзамен на замежную маёмасьць і іншыя актывы Савецкага Саюзу (такі парадак урэгуляваньня абавязальніцтваў СССР ня быў прызнаны [[Украіна|Ўкраінай]], якая прэтэндавала на частку замежных актываў, залатога запасу СССР і кампэнсацыю Расеяй пазык перад укладчыкамі [[Ашчадбанк Украіны|ўкраінскага Ашчадбанку]])<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://traditio-ru.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D0%B6%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B5_%D0%A1%D0%BE%D0%B3%D0%BB%D0%B0%D1%88%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F| загаловак = Беловежские Соглашения| фармат = | назва праекту = | выдавец = Русская энциклопедия «Традиция»| дата = 7 сьнежня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
25 сьнежня незалежнасьць [[Рэспубліка Беларусь|Рэспублікі Беларусь]] была прызнаная найбольш уплывовымі<!--якімі?--> замежнымі дзяржавамі<ref>{{Спасылка | аўтар = Аляксей Знаткевіч.| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://arche.bymedia.net/2003-2/apyt203.html| загаловак = З чаго, на Вашую думку, пачалася (пачынаецца) нацыянальная гісторыя Беларусі й чым яна скончыцца?| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[ARCHE Пачатак]]| дата = 7 сьнежня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
Падпісантаў Белавескае дамовы сталі называць «трыма белавескімі зубрамі», хоць насамрэч [[#Удзельнікі|іх]] было шасьцёра.
 
[[15 сакавіка]] [[1996]] року [[Дзяржаўная Дума Фэдэральнага Сходу Расейскай Фэдэрацыі|Дзяржаўная дума Расеі]] дэнансавала Белавескія пагадненьні<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.sps.ru/?id=206905&cur_id=214339| загаловак = Соглашения денонсированы| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Саюз правых сілаў (Расея)|Союз правых сил]]| дата = 7 сьнежня 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>, аднак сур’ёзных палітычных наступстваў гэтае рашэньне ня мела.
 
== Цікавосткі ==
* [[8 сьнежня]] [[1999]] року, акурат праз восем рокаў пасьля падпісаньня Белавескіх пагадненьняў, [[Аляксандар Лукашэнка]] і [[Барыс Ельцын]] падпісалі дамову пра стварэньне [[Саюзная дзяржава Беларусі і Расеі|Саюзнае дзяржавы]]<ref name="pr121562">{{Спасылка | аўтар = Караліна Русіновіч| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 8 сьнежня 2009| url = http://www2.polskieradio.pl/zagranica/ru/news/artykul121562.html| загаловак = 18 гадоў таму распаўся СССР| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Польскае радыё для замежжа]]| дата = 7 сьнежня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
* У [[2007]] року экс-[[прэзыдэнт Польшчы]] [[Лех Валэнса]] вылучыў Станіслава Шушкевіча на атрыманьне [[Нобэлеўская прэмія міру|Нобэлеўскай прэміі міру]]. Адной зь пяці прычынаў, па якіх былы старшыня Вярхоўнага Савету заслугоўвае прэмію, польскі палітык згадаў ініцыятыву сустрэчы ў сьнежні 1991 року кіраўнікоў Беларусі, Расеі і Ўкраіны, якая скончылася падпісаньнем Белавескіх пагадненьняў. Аднак прэмію за 2007 рок атрымаў былы [[віцэ-прэзыдэнт]] [[ЗША]] [[Альбэрт Гор]]<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 12 кастрычніка 2007| url = http://nn.by/?c=ar&i=12154| загаловак = Беларусы зноў бяз Нобэля| фармат = | назва праекту = Усяго патроху| выдавец = [[Наша Ніва]]| дата = 7 сьнежня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
== Глядзіце таксама ==