Швэцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 1:
{{Краіна
|Назва = Швэцыя
|НазваЎРоднымСклоне = Швэцыі
|НазваНаДзяржаўнайМове = Konungariket Sverige
|Сьцяг = Flag of Sweden.svg
Радок 7:
|НацыянальныДэвіз = För Sverige i tiden
|Месцазнаходжаньне = EU-Sweden.svg
|АфіцыйнаяМова = [[швэдзкая мова|швэдзкая]]
|Сталіца = [[Стакгольм]]
|НайбуйнейшыГорад = Стакгольм
Радок 85:
 
=== Расьліннасьць і жывёльны сьвет ===
Паводле характару прыроднай расьліннасьці ў Швэцыі вылучаюць пяць асноўных раёнаў, прымеркаваных да вызначаных шыротных зон: 1) альпійскі раён, аб’ядноўвае самыя паўночныя і самыя ўзьнятыя мясцовасьці, зь перавагай маляўнічага нізкатраўя і карлікавых формаў хмызьнякоў; 2) раён бярозавага крывалесься, дзе растуць прысадзістыя дрэўцы з моцна скрыўленымі стваламі — пераважна [[бяроза (дрэва)|бяроза]], радзей [[асіна]] і [[рабіна]]; 3) паўночны раён хвойных лясоў (самы буйны ў краіне) — зь перавагай [[хвоя|хвоі]] і [[елка|елкі]]; 4) паўднёвы раён хвойных лясоў (у значнай ступені зьведзеных); да хвойных парод прымешваюцца [[дуб]], [[ясень (дрэва)|ясень]], [[вяз]], [[ліпа]], [[клён (род)|клён]] і іншыя шырокалісьцевыя пароды; 5) раён букавых лясоў (амаль не захаваліся); у гэтых лясах нараўне з [[бук]]ам сустракаюцца [[дуб]], [[алешына]] і месцамі [[хвоя]]. Акрамя таго, распаўсюджаная азанальная расьліннасьць. Вакол азёраў расьце пышная лугавая расьліннасьць, месцамі распаўсюджаныя балоты са спэцыфічнай флёрай. На ўзьбярэжжы Батнічнага заліву і Балтыйскага мора распаўсюджаныя галяфітныя супольнасьці (расьліны, якія растуць на засоленых грунтах).
 
У Швэцыі сустракаюцца такія насельнікі лясоў, як [[лось]], [[буры мядзьведзь]], [[расамаха]], [[рысь]], [[ліса]], [[куніца]], [[вавёрка]], [[заяц-бяляк]]. [[Амэрыканская норка]] і [[андатра]] былі завезеныя з Паўночнай Амэрыкі некалькі дзесяцігодзьдзяў таму для гадоўлі ў пушных гаспадарках, але некаторыя асобіны зьбеглі і ўтварылі ў прыродзе жыцьцяздольныя папуляцыі, хутка распаўсюдзіліся і выцесьнілі шэраг мясцовых відаў жывёл зь іх экалягічных нішаў. На поўначы Швэцыі захаваўся дзікі [[паўночны алень]]. Па берагах мораў і азёраў гняздуюцца [[Качка|качкі]], [[Гусь|гусакі]], [[Лебедзь|лебедзі]], гарбаткі, крачкі і іншыя птушкі. У рэках водзяцца [[ласось]], [[стронга]], [[акунь]], на поўначы — [[харыюс]].
Радок 96:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Sweden}}
* [http://www.freeworldmaps.net/europe/sweden/map.html Фізычная мапа Швэцыі]{{Ref-en}}
* [http://arche.by/by/13/30/541/ Андрэй Расінскі «Пясочны гадзіньнік» Швэцыі]