Аб’яднаньне беларускіх студэнцкіх арганізацыяў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Addbot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q13028139 (translate me)
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
выпраўленьне спасылак
Радок 1:
'''Аб’яднаньне беларускіх студэнцкіх арганізацыяў''' (АБСА) — незалежніцкая арганізацыя, якая існавала ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] і на [[эміграцыя|эміграцыі]] ў [[1924]]—[[1938]] гадах і аб’ядноўвала беларускіх студэнтаў, пераважна нацыяналістаў. Арганізацыя ўваходзіла ў [[Міжнародная студэнцкая канфэдэрацыя|Міжнародную студэнцкую канфэдэрацыю]] ды на яе зьездах распаўсюджвала інфармацыю пра паняволены й падзелены расейска-бальшавіцкімі акупантамі [[беларускі народ]] і [[Беларусь]].
 
АБСА мела за мэту згуртаваньне ўсіх беларускіх студэнцкіх арганізацыяў для сумеснай працы на ніве беларускага адраджэньня. Штаб-кватэра АБСА знаходзілася ў [[Прага|Празе]], дзе на розных мовах выдаваўся «[[Бюлетэнь АБСА]]». Пры арганізацыі існавалі аддзелы [[міжнародныя зносіны|міжнародных зносін]], [[прэса|прэсы]], [[эканоміка|эканомікі]] ды іншыя.
 
У 1930 годзе ў АБСА ўваходзіла 540 студэнтаў-беларусаў, а за ўвесь час яго існаваньня — тысячы маладых людзей. З АБСА выйшлі дзясяткі выдатных дзеячоў [[Беларускі супраціў|беларускага супраціву]]: [[Міхал Вітушка]], [[Мікалай Шкялёнак]], [[Вітаўт Тумаш]], [[Станіслаў Станкевіч (палітык)|Станіслаў Станкевіч]], [[Мікола Антонавіч Чарнецкі|Мікола Чарнецкі]] ды іншыя. АБСА спыніла сваё існаваньне ў [[1938]] годзе ў сувязі зь цяжкім фінансавым становішчам, з малым лікам беларускіх студэнтаў у [[Эўропа|Эўропе]] ды моцнымі нападкамі расейскіх эмігранцкіх і польскіх шавіністычных студэнцкіх арганізацыяў.
 
== Літаратура ==
* [http://knihi.com/none/Bielaruski_nacyjanalizm_Daviednik.html Беларускі нацыяналізм. Даведнік], [[Беларуская Палічка|Беларуская палічка]]
 
[[Катэгорыя:Беларускія грамадзкія арганізацыі]]