Юры Беленькі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д зьвязнасьць, артаграфія, вікіфікацыя using AWB
артаграфія
Радок 1:
{{Палітык
|імя = Юры Беленькі
|жанчына =
|выява = Bielenki.jpg
|памер_выявы = 225пкс
Радок 35 ⟶ 34:
 
== Біяграфія ==
Юры Беленькі нарадзіўся 5 траўня [[1960]] году ў Менску, БССР. Ён паходзіць з рабочай сям’і. Навучаўся ў сярэдняй школе № 19 імя [[Янка Купала|Янкі Купалы]], што па вуліцы [[Залатая Горка]]. У 1982 годзе скончыў [[Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі]] ў галіне фінансаў і крэдыту. У 1982—1984 гадах працаваў кантралёрам-рэвізорам кантрольна-рэвізійнай управы ў [[Магілёў|Магілёве]] ў Міністэрстве фінансаў БССР. У [[1984]]—[[1986]] гадах служыў у войску. У [[1986]]—[[1997]] гг. працаваў на прадпрыемствах канцэрна «[[Амкадор]]» у Менску: начальнікам фінансавага аддзелу завода «Ўдарнік» (1986 — чэрвень 1995), намесьнікам генэральнага дырэктара ТАА «Амкадор-Траст» (1 чэрвеня 1995 г. — 1997). Па накіраваньні прадпрыемства прайшоў курсы навучаньня: у [[1990]] г. у [[Ангельшчына|Ангельшчыне]] па банкаўскай справе і фінансах, у [[1994]] г. — у [[Нямеччына|Нямеччыне]] па пытаньнях сыстэмных трансфармацыяў эканомікі.
 
== Парлямэнцкая дзейнасьць ==
Сябра [[Беларускі Народны Фронт Адраджэньне|Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне»]] з моманту яго заснаваньня ў [[1988]] г. У [[1990]] г. быў абраны дэпутатам [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь|Вярхоўнага Савету]] Рэспублікі Беларусь [[Сьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьня|12-га скліканьня]] і дэпутатам Менскага гарадзкога савету. Працаваў у складзе [[Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту|Апазыцыі Беларускага Народнага Фронту]] ў Вярхоўным Савеце Беларусі, быў чальцом плянавай і бюджэтна-фінансавай камісіі ВярхоўнайВярхоўнага РадыСавету<ref>[http://www.kamunikat.org/download.php?item=1841.html Сьпіс беларускіх палітыкаў] // Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.: Зборнік аналітычных артыкулаў. [[Канцэпцыя]] Казанэцкі П., Булгакаў В.; Рэд. Булгакаў В. — Варшава: Wschodnioeuropejskie Centrum Demokratyczne IDEE, Аналітычная Група. 2001. ISBN 83-916658-0-1</ref>. Адзін з аўтараў «Канцэпцыі эканамічнай рэформы ў Беларусі», распрацаванай і прадстаўленай Беларускім Народным Фронтам. Сааўтар канцэпцыі па пераходу БССР да рынкавай эканомікі (восень 1990), [[Канцэпцыя|канцэпцыі]] эканамічнай рэформы ў Рэспубліцы Беларусь (вясна- 1992), асноўныя накірункі рэформаў для выхаду з крызісу (перадвыбарная эканамічная плятформа ОФЗ - ўвесну 1995 году), ЗаконЗакона аб банках, а таксама банкаўскіябанкаўскіх й іншыяіншых законапраектызаконапраектаў. Юры Беленькі ўдзельнічаў у распрацоўцы ды прыняцьці Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэцесувэрэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў на пазачарговай сэсіі Вярхоўнага Савету 24-25 жніўня 1991 году, на працягу якой абвясьцілі незалежнасьць у Беларусі. Уваходзіў у склад Ценевага кабінэту [[Апазыцыя БНФ|Апазыцыі БНФ]], у красавіку 1995 г. браў удзел у галадоўцы дэпутатаў БНФ супраць ініцыянаванага Лукашэнкам [[Рэфэрэндум у Беларусі 1995 году|рэфэрэндуму]], мэтамі якога былі: прыняцьце расейскай мовы ў якасьці другой дзяржаўнай, зьмене нацыянальных сымбаляў ([[бел-чырвона-белы сьцяг]] і герб [[Пагоня]]) на савецкія, а таксама шлях на інтэграцыю з [[Расея]]й. У ноч з 11 на 12 красавіка разам зь іншымі пратэстоўцамі падвергнуўся незаконнаму нападу спэцназа ў масках, быў зьбіты й выцягнуты па падлозе з будынку парлямэнта. Пасьля чаго яго й іншых пратэстоўцаў некаторы час вазілі па Менску, а потым выкінулі ў цэнтры гораду. 13-14 красавіка 1995 году ён браў удзел у працэсе ў Канстытуцыйным судзе, у якім апазыцыя БНФ абвінаваціла Лукашэнку ў манапалізацыі сродкаў масавай інфармацыі. У той жа год Юры Беленькі зноў браў удзел у парлямэнцкіх выбарах у Куйбышаўскай выбарчай акрузе № 249 гораду Менску. Ён атрымаў 58% галасоў, але яго кандыдатура была без тлумачэньня прычын выдалена зь сьпісу дэпутатаў. Усе скаргі ды лісты, што дасылаліся ім у розныя дзяржаўныя ўстановы з мэтай тлумачэньня сытуацыі былі праігнараваныя. З 1995 г. па цяперашні час зьяўляецца намесьнікам старшыні Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне», а з [[1999]] году і [[Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ|Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ]].
 
== Палітычная дзейнасьць пасьля 1995 году ==
У 1995 стаў намесьнікам старшыні БНФ. УПасьля 1999 годзе адбыўся раскол урасколу [[Беларускі Народны Фронт Адраджэньне|Фронце]],Беларускага у выніку якога ўтварыліся дзьве партыі: Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ пад кіраўніцтвам лідэра Зянона Пазьняка й [[партыяНароднага БНФФронту]] падў кіраўніцтвам1999 [[Вінцук Вячорка|Вінцука Вячоркі]].годзе Беленькі падтрымаў Пазьняка і. 26 верасьня 1999 году быў абраны намесьнікам старшыні [[Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ|КХП-БНФ]]. З-за таго, што старшыня партыі з 1996 знаходзіцца ў палітычнай эміграцыі, Беленькі зьяўляецца таксама выканаўцам абавязкаў старшыні партыі на Беларусі. У 2006 Беленькі быў пераабраны на гэтую ж пасаду ізноў.
 
== Крыніцы ==