Да Злучэньня!: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д афармленьне
Радок 9:
|заснавальнік = [[Езуіты|Таварыства Ісуса]]
|выдавец = Выдавецтва Таварыства Ісусавага
|краіна = {{сьцяг Польшчы}} [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшча]]
|дата заснаваньня = [[1932]]
|аб'ём = 20 палосаў фармату А5
Радок 20:
 
== Рэдакцыя і супрацоўнікі ==
 
Часопіс «Да Злучэньня!» быў адзіным беларускамоўным пэрыядычным выданьнем, якое выдавалася ў межах неаўнійнага руху ў першай палове ХХ ст. Друкаваўся звычайна на 20 палосах фармату А5 у [[Беларускаяй друкарня імя Ф. Скарыны|Беларускай друкарні імя Ф. Скарыны]] ў [[Вільня|Вільні]] (вул. Завальная, 1). Адзін асобнік часопісу каштаваў 20 грошаў, кошт падпіскі на год складаў 2 [[злоты]]я.
 
Радок 28 ⟶ 27:
 
== Аўдыторыя і тэматыка ==
 
Часопіс «Да Злучэньня!» быў скіраваны на папулярызацыю ідэі [[Берасьцейская унія|Уніі]] ў шырокіх колах беларускага грамадзтва. На яго старонках зьмяшчаліся папулярныя катэхетычныя апавяданьні; урыўкі з чарговых нядзельных эвангельскіх чытаньняў, якія друкаваліся ў адпаведнасьці з календаром Царквы бізантыйскага абраду; артыкулы, якія знаёмілі з рэлігійнымі практыкамі і дактрынай Каталіцкай Царквы ўсходняга абраду. У часопісе друкаваліся рэпартажы і гістарычныя артыкулы, якія знаёмілі чытача з гісторыяй і тагачаснай практыкай каталіцтва ўсходняга абраду. Друкаваліся тут і артыкулы, якія выказвалі розныя погляды на шляхі і мэтады разьвіцьця ўнійнай дзейнасьці ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] ў тыя часы, а таксама палеміка зь непрыхільнымі да Уніі і Каталіцкай Царквы выказваньнямі з польска-шавіністычнага ці праваслаўнага боку. Фактычна штомесячнік «Да Злучэньня!», акрамя зьдзяйсьненьня інфармацыйна-прапагандысцкай функцыі, выконваў яшчэ й функцыю фармаваньня ідэяў у беларускай плыні неауніі<ref name="ReferenceA">Яўген Усошын. Ідэйныя пастулаты неаунійнага руху паводле праграмнага рэдакцыйнага артыкула ў часопісе «Да злучэння» (№ 1 за 1932 г.)</ref>.
 
Радок 38 ⟶ 36:
Мэты, якія ставіла перад сабой рэдакцыя і якія падзяляліся колам людзей, згуртаваных вакол часопісу, дэкляраваліся ў праграмным артыкуле «Ад рэдакцыі», які быў зьмешчаны ў першым нумары часопісу, які выйшаў у [[1932]] годзе. Галоўнай мэтай часопісу «Да Злучэньня!» ставілася задача пашырэньня сярод беларусаў думкі і пажаданьня Ісуса Хрыста пра рэлігійную (царкоўную) еднасьць хрысьціянаў, што была выяўленая ў словах Хрыста: «Каб усе былі адно» (Ян 17, 21). Гэтае волевыяўленьне называлася ў артыкуле «найвялікшым і найглыбейшым пажаданьнем» Ісуса Хрыста.
 
У адрозьненьне ад іншых масавых выданьняў, прысьвечаных Уніі, якія былі даступныя ў Заходняй Беларусі, часопіс «Да Злучэньня!» меў выразна нацыянальны беларускі характар. Такая скіраванасьць была закладзена ўжо ў праграмным рэдакцыйным артыкуле. Аўдыторыяй, да якой было накіраванае пасланьне праграмнага артыкулу, ёсьць увесь беларускі народ. Гэта можна прасачыць ужо ў першых словах артыкулу: «Да злучэньня мы клічам усіх беларусаў, сыноў-дачок аднае нашае Бацькаўшчыны, разьбітых на часткі ў найбольш чуткім мейсцымесцы свае душы, у сазнаньні свае рэлігійнае прыналежнасьці».<ref name="ReferenceB">Ад рэдакцыі // Да Злучэньня! — 1932. — № 1. — С. 2-5.</ref> Хоць паводле практыкі неаўнійнай дзейнасьці галоўным «аб’ектам» гэтай дзейнасьці былі вернікі бізантыйскага абраду, зьяднаныя або незьяднаныя з Рымскім Пасадам, рэдакцыя часопісу «Да Злучэньня!» пераходзіла гэтыя межы і зьвярталася ў сваіх матэрыялах да ўсяго беларускага народу, лічачы ўвесь народ ахвярай рэлігійнай разьдзеленасьці.
 
Згодна з думкай рэдакцыі, гістарычныя перадумовы рэлігійнага расколу сярод беларусаў палягалі ў ліквідацыі [[Беларуская грэка-каталіцкая царква|Ўніяцкай Царквы]], як часткі Каталіцкай Царквы ў Беларусі: «Расійскія цары і іх прыслужнікі накінулі сілком сінадальнае праваслаўе».<ref>Ад рэдакцыі // Да Злучэньня! — 1932. — № 1. — С. 4.</ref>
Радок 60 ⟶ 58:
 
== Літаратура ==
 
* Яўген Усошын. Ідэйныя пастулаты неаунійнага руху паводле праграмнага рэдакцыйнага артыкула ў часопісе «Да Злучэння» (№ 1 за 1932 г.)
 
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1932 годзе]]
[[Катэгорыя:Беларускія часопісы]]
[[Катэгорыя:Беларускія рэлігійныя часопісы]]
[[Катэгорыя:Часопісы ў Польшчы (1918—1939)]]