124 381
зьмена
(аднолькавыя канчаткі ў адным сказе) |
Renessaince (гутаркі | унёсак) д (→Кнігавыдавецкая дзейнасьць: артаграфія) |
||
== Кнігавыдавецкая дзейнасьць ==
У [[1570]]-я гг. ён на свае сродкі ў сваім родавым маёнтку арганізаваў друкарню (якая знаходзілася, відаць, у Цяпіне) з намерам выдаваць кнігі на [[старабеларуская мова|старабеларускай мове]]. У яго была добрая бібліятэка, неабходная яму для выдавецкай дзейнасьці. Наважыўшыся надрукаваць Эвангельле на дзьвюх мовах — царкоўнаславянскай і старабеларускай, Цяпінскі распачаў цяжкую і складаную па тым часе работу па яе перакладзе. Цяпер вядома толькі адно яго выданьне — [[Эвангельле]], якое выйшла каля [[1570]] і надрукавана на дзьвюх мовах — царкоўнаславянскай і [[старабеларуская мова|старабеларускай]]. Гэта частка выданьня выяўлена ў XІX
Уся перакладчыцкая і друкарская дзейнасьць вялася ім з патрыятычных пачуцьцяў да Радзімы. У рукапіснай прадмове да [[Эвангельле|Эвангельля]] выдавец пісаў пра сваё высокае прызначэньне служыць беларускаму народу. Ён высока цаніў ''«зацный, славный, острий, довстипный»'' беларускі народ, да якога адносіў і сябе. Занепакоены заняпадам нацыянальнай культуры і асьветы, духоўнасьці грамадзтва і, зьвязваючы гэта з агульным заняпадам навукі і маралі, Цяпінскі заклікаў паноў і духавенства дапамагаць паспалітаму люду адкрываць школы і ўзьнімаць навуку ''«занедбаную»''. Васіль Цяпінскі імкнуўся давесьці вялікую карысьць чытаньня Эвангельля на роднай мове як ''«сумы закону божиего»'', якое дае магчымасьць лепш разумець рэлігію. Такім чынам асьветніцкая праграма Васіля Цяпінскага была разьлічана на ўздым нацыянальнай культуры, школьнай справы, пісьменства, кнігадрукаваньня, умацаваньне пазыцыяў беларускай мовы, абуджэньне грамадзянскай актыўнасьці беларускага народу, яго гістарычнай і нацыянальнай сьвядомасьці. У яго творчасьці прысутнічаюць выразныя дэмакратычныя тэндэнцыі.
|
зьмена