5 канал: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Вонкавыя спасылкі: +дзейная спасылка
д →‎Мінуўшчына: артаграфія
Радок 42:
 
== Мінуўшчына ==
У верасьні 2003  г. тэлерадыёкампаніі «НБМ» (засн. [[1995]], [[Чарнаўцы]]) і «Экспрэс-інфарм» (засн. [[2001]], [[Кіеў]]) стварылі тэлеканал «5 канал» з удзелам звыш 250 журналістаў. Вяшчаньне пачалося з 3 выпускаў навінаў у дзень і 2 перадачаў «Час» і «5 капеек». Перад [[Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне 2004 году|прэзыдэнцкімі выбарамі 2004 году]] быў адзіным тэлеканалам, які надаў этэрны час [[Апазыцыя|апазыцыі]]. На той час ужо знаходзіўся ва [[Уласнасьць|ўласнасьці]] дэпутата [[Вярхоўная Рада Ўкраіны|Вярхоўнай Рады]] [[Пятро Парашэнка|Пятра Парашэнкі]] ад блёку «[[Наша Ўкраіна]]» (выбарчая акруга № 12 [[Віньніца]] II)<ref>{{Навіна|аўтар=[[Антон Раднянкоў]]|загаловак=20 фактаў пра Пятра Парашэнку|спасылка=http://www.ideaby.org/20-фактаў-пра-пятра-парашэнку|выдавец=Часопіс [[Ідэя (часопіс)|«Ідэя»]]|дата публікацыі=4 красавіка 2014|дата доступу=8 жніўня 2015}}</ref>. Падчас [[Аранжавая рэвалюцыя|Аранжавай рэвалюцыі]] перайшоў да кругласутачнага вяшчаньня і ў наўпроставым этэры перадаваў падзеі са штодзённых сходаў грамадзянаў на [[Майдан Незалежнасьці|Майдане Незалежнасьці]] ў Кіеве, якія ладзіліся супраць выбарчых махінацыяў з [[22 лістапада]] 2004  г. да [[23 студзеня]] [[2005]] году. У лютым 2005  г. тэлеканал перайшоў да выключна навіновага вяшчаньня: [[аналітыка]], [[Дакумэнтальны фільм|дакумэнтальныя фільмы]], [[публіцыстыка]]. У 2007  г. лік штодзённых навінаў вырас з 40 да 60.
 
На чэрвень 2010  г. «5 канал» вяшчаў на 2/3 тэрыторыі Ўкраіны і вёў вяшчаньне праз спадарожнік<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Украінская рада ў пытаньнях тэлебачаньня супакойвае «5 канал»|спасылка=http://www.svaboda.mobi/a/2066862.html|выдавец=[[Свабода (радыё)|Радыё «Свабода»]]|дата публікацыі=9 чэрвеня 2010|дата доступу=8 жніўня 2015}}</ref>. [[25 жніўня]] [[2011]]  г. тэлемаратон у гонар 20-ай гадавіны незалежнасьці «УкраінскаяЎкраінская незалежнасьць» (вядоўцы Павал Кужэеў, Тацяна Даніленка) пабіў сусьветны рэкорд паводле працягласьці безупыннага этэру (52 гадзіны). У кастрычніку тэлемаратон адзначылі ў [[Кніга рэкордаў Гінэса|Кнізе рэкордаў Гінэса]]. У [[2012]]  г. вядоўца «5 каналу» [[Сяргей Дарафееў]] (родам зь Беларусі)<ref>{{Навіна|аўтар=[[Зьміцер Лукашук]]|загаловак=Так, я — журналіст апазіцыйны|спасылка=http://m.euroradio.fm/report/syargei-darafeew-tak-ya-zhurnalist-apazitsyiny-58486|выдавец=[[Эўрарадыё]]|дата публікацыі=23 верасьня 2011|дата доступу=8 жніўня 2015}}</ref> атрымаў прэмію «За прафэсійную этыку». Таксама Дарафееў атрымаў статуэтку {{Артыкул у іншым разьдзеле|Тэлетрыюмф|«Тэлетрыюмф»|uk|Телетріумф}} у намінацыі «Інтэрвіюэр» за перадачу «Партрэты».
 
== Крыніцы ==