Казімер III Вялікі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дэкатэгарызацыя
Jarash (гутаркі | унёсак)
выпраўленьне спасылак, вікіфікацыя
Радок 1:
[[Файл:CasimirtheGreat.jpg|міні|200пкс|Казімер III Вялікі]]
'''Казімер III Вялі́кі''' ([[30 красавіка]] [[1310]]  — [[5 лістапада]] [[1370]])  — польскі кароль з [[1333]] году, апошні кароль [[Польшча|Польшчы]] з дынастыі [[Пясты|Пястаў]].
 
== Біяграфія ==
Сын [[Уладзіслаў I Лакаток|Уладзіслава I Лакатка]] ([[1320]]—1333), які аднавіў адзінства польскага каралеўства пасьля працяглага пэрыяду фэадальнай раздробленасьці. У [[1325]] годзе Ўладзіслаў і [[Гедзімін]], якія да гэтага варагавалі, заключылі накіраваны супраць [[Тэўтонскі Ордэн|Тэўтонскага Ордэна]] саюз, замацаваны дынастычным шлюбам Казімера і дачкі Гедзіміна [[Альдона Гедымінаўна|Альдоны]] (у хрышчэньні Ганна), заключаны насуперак жаданьню Казімера. У якасьці пасагу, паводле паданьня, Гедзімін нібыта адпусціў з [[Вялікае княства Літоўскае|ВКЛ]] больш за 20 тыс. польскіх палонных. Адным з вынікаў гэтага саюзу быў сумесны рэйд польска-літоўскага войска ў [[1326]] годзе на [[Брандэнбург]] і [[Франкфурт-на-ОдэрыОдры]].
 
Прыйшоўшы да ўлады, Казімер працягнуў лінію бацькі на тэрытарыяльную экспансію, якую ў інтарэсах фэадалаў [[Малапольшча|Малапольшчы]] накіраваў на ўсход. Нягледзячы на значныя страты ў [[Памор’е|Памор’і]] і [[Вялікапольшча|Вялікапольшчы]] на карысьць [[крыжакі|крыжакоў]], тэрыторыя [[Польшча|Польскага каралеўства]] пры Казімеры павялічылася са 106 да 270 тыс. км², за што Казімер і празваны Вялікім. Скарыстаўшыся з адсутнасьці спадкаемцы ў апошняга галіцка-валынскага князя [[Юры-Баляслаў II Тройдзенавіч|Юрыя-Баляслава II Тройдзенавіча]] (памёр у [[1340]] годзе), спрабаваў захапіць [[Галічына|Галічыну]] і абвясьціць сябе гаспадаром «Русі», фармальна зьвязанай з Польшчай асабістай уніяй. Гэта выклікала канфлікт з [[Вялікае княства Літоўскае|Літвой]], паколькі галіцкае баярства прызнала гаспадаром сына Гедзіміна [[Дзьмітры-Любарт|Дзьмітрыя-Любарта]], які, як і Казімер, быў блізкім сваяком Юрыя і якому ўдалося замацавацца на [[Валынь|Валыні]]. У [[1347]] годзе Любарт падтрымаў ініцыятыву кіеўскага мітрапаліта [[Феагност]]а па скасаваньні асобнай Галіцкай мітраполіі, каб яна не паслужыла інструмэнтам пашырэньня ўплыву Казімера на паўднёва-заходнія землі ВКЛ. У [[жнівень|жніўні]]  — [[лістапад|лістападзе]]зе [[1349]] году Казімер пры падтрымцы [[Залатая Арда|Залатой Арды]], [[Вугоршчына|Вугоршчыны]] і [[Мазавецкае княства|Мазовіі]] захапіў амаль усю тэрыторыю былога [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскага княства]], у тым ліку [[Берасьце]]. У [[1350]] годзе войскі ВКЛ вярнулі Берасьце і Валынь, нават на кароткі час авалодалі [[Львоў|Львовам]], але Галічына засталася у руках Казімера. У [[1351]]—[[1352]] гадах польска-вугорскія войскі зьдзейсьнілі некалькі паходаў на Берасьце, [[Белз]], [[Уладзімер Валынскі]], але ВКЛ удалося захаваць большую частку набытых пры падзеле спадчыны Юрыя-Баляслава тэрыторыяў.
 
Паколькі шлюб з Альдонай, як і наступныя, не прынёс Казімеру законных сыноў, ён прымаў захады па забесьпячэньні пераемнасьці сваёй улады. З мэтай урэгуляваць гэтае і іншыя пытаньні міждзяржаўных адносінаў у [[Цэнтральная Эўропа|Цэнтральнай Эўропе]] была арганізаваная сэрыя сустрэч (з [[1335]] году) у вугоршскім горадзе [[Вышэград]]зе з удзелам Казімера, вугорскага караля [[Людовік I|Людовіка I]] (пляменьніка Казімера) і чэскага караля [[Ян Люксэмбург|Яна Люксэмбурга]], якая стала правобразам сучаснай Вышэградзкай групы краін (Польшча, Вугоршчына, [[Чэхія]] і [[Славаччына]]). У выніку было дамоўлена, што польскі трон у выпадку, калі Казімер памрэ без законных спадкаемцаў, пераходзіць да Людовіка. Пасьля пэрыяду збліжэньня з ВКЛ ([[1356]]—[[1366]]) узнавіў барацьбу за Валынь, якая працягвалася і пры яго наступніку Людовіку.
Радок 17:
}}
{{Канец блёку}}
 
== Літаратура ==
* [[Алесь Белы]] // {{Літаратура/ЭГБ}}
* Довнар-Запольский М. В.  Из истории литовско-польской борьбы за Волынь // Киевские университетские известия. 1896. № 8.
* Шабульдо Ф. М.  Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. К., 1987.
* Рудзкi Э. Ганна Альдона, дачка Гедымiна, жонка польскага караля Казiмiра Вялiкага // Спадчына, № 5. 1993.