Ангельшчына: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
Радок 53:
Тэрыторыя сучаснай Ангельшчыны на момант уварваньня [[Юліюс Цэзар|Юліюса Цэзара]] ў 55 г да н. э., як і стагодзьдзе праз, да часу захопу імпэратарам [[Кляўдыюс]]ам, была населеная кельцкімі плямёнамі, якія зваліся брыттамі. У выніку захопу ўся паўднёвая частка востраву (сучасныя Ангельшчына і Валія) стала часткай [[Рымская імпэрыя|Рымскай Імпэрыі]] да яе распаду ў V стагодзьдзі н. э.
 
Без дапамогі рымскіх легіёнаў Рымская Брытанія не магла доўга процістаяць барбарам-германцам, якія зьявіліся ў V—VI стст., як сьведчаць хронікі, па запрашэньні саміх [[брытты|брыттаў]], якія зь іх дапамогай разьлічвалі абараніцца ад [[кельты|кельцкіх плямёнаў]] з поўначы — [[пікты|піктаў]] і [[скоты|скотаў]]. Прышэльцы ўяўлялі сабой тры групы — [[юты]], [[саксы]] і [[англы]]. Асвоіўшы тэрыторыі брыттаў, гэтыя германцы сталі адціскаць іх на тэрыторыю Валіі і Карнўола. З часам на занятымі германскімі прышэльцамі землях сфармаваліся асобныя каралеўствы, утварылыяякія утварылі, у прыватнасьці, «Ангельшчына-саксонскую гептархію» (зьвяз сямі каралеўстваў). Час ад часу адзін зь сямі ангельшчына-саксонскіх каралёў, званы «Брытвальда», што можна вольна перакласьці як «Кіраўнік Брытаніі», атрымліваў кантроль над большай часткай Ангельшчыны — так што цяжка назваць момант, калі Ангельшчына была канчаткова аб’яднаная. Па некаторых апісаньнях, аб’яднаньне наступіла разам з нашэсьцем дацкіх вікінгаў, якія захапілі ўсходнюю частку Ангельшчыны. Эгбэрт, кароль Ўэсэкса[[Ўэсэкс]]а (памёр у [[839]]), часта завецца першым каралём усяе Ангельшчыны, хоць тытул «Кароль Ангельшчыны» паўстаў толькі два пакаленьня праз — у пэрыяд кіраваньня [[Альфрэд Вялікі|Альфрэда Вялікага]] ([[871]]—[[899]]).
 
Некаторыя гісторыкі пачынаюць адлік кіраўнікоў з нарманскай заваёвы ў [[1066]] г., нумэрацыя ангельскіх манархаў таксама выкарыстоўвае гэтую падзею як нулявую кропку (напрыклад, [[Эдуард I]], каранаваны ў XIII стагодзьдзі, ня быў першым каралём з такім імем — але ён быў першым Эдуардам з 1066 г.). Аднак [[Вільгельм I Заваёўнік]] не заснаваў і не аб’ядноўваў краіну, а толькі захапіў існую Ангельшчыну, насадзіўшы франка-нарманскае кіраваньне.
 
У канцы XIII стагодзьдзя суседняе княства Валія было канчаткова заваяванае Ангельшчынай і стала часткай ангельскага каралеўства. Гісторыя Ангельшчыны як незалежнай дзяржавы ідзе празь Сярэднявечча і Адраджэньне да пэрыяду кіраваньня [[Лізавета I|Лізаветы І]], апошняй каралевы з дынастыі Т’юдораў[[Т’юдары|Т’юдараў]], пасьля якой валадарыў Якаў I, былы каралём Шатляндыі пад імем Якава VI. Зьвяз Ангельшчыны і Шатляндыі быў дапоўнены стагодзьдзем пазьней Актам аб зьвязе ([[1707]]), які канчаткова аб’яднаў Ангельшчыну і Шатляндыю ў Злучанае Каралеўства ({{мова-en|United Kingdom}}).
 
== Адміністрацыйнае дзяленьне ==
Гістарычна найбуйнейшай адміністрацыйнай адзінкай у Ангельшчыне былі [[графствы]]. Гэтыя адзінкі паўсталі з больш старажытных, існых да аб’яднаньня Ангельшчыны: каралеўстваў (як [[Сасэкс]] і [[Эсэкс (каралеўства)|Эсэкс]]), герцагстваў (як Ёркшыр, Корнўал і Лянкашыр) або проста ўчасткаў зямлі, якімі ўзнагароджвалі дваран — такіх як Бэркшыр. Да [[1867]] году яны былі падзеленыя на мяльчэйшыя адзінкі, якія зваліся сотнямі.
 
Самакіраваньне ў межах графства пасьля аб’яднаньня практычна адсутнічала, таму межы графстваў не былі сапраўды вызначаныя і ня мелі практычна ніякай ролі. Пасьля прамысловай рэвалюцыі ў выніку ўзьнікненьня буйных індустрыяльных цэнтраў утварыліся мэтрапольныя графствы, цэнтрамі якіх сталі найбуйнейшыя гарады.