Ульрых фон Гутэн: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
 
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 31:
Быў старэйшым сынам у беднай рыцарскай сям’і. З-за слабога здароўя бацька аддаў яго у [[1499]] годзе ў бэнэдыктынскі кляштар у [[Фульда|Фульдзе]], каб той стаў манахам па дасягненьні патрэбнага ўзросту. Але Ульрых летам [[1506]] ён паступіў ва ўнівэрсытэт Эрфурта. Затым ён перайшоў у [[Ляйпцыгскі ўнівэрсытэт]].
 
У [[Ляйпцыг]]у ў [[1508]] заразіўся [[працы|пранцы]]. У [[1509]] у [[Ростак]]у Гутэн выдаў свой ​​першы твор «Нема». У [[1511]] годзе ў [[Вітэнберг]]у ён выдаў працу пра вершаскладаньне ''De Arte Versificandi'', якая стала вядомай як у Нямеччыне, так і за граніцай. Пасьля гэтага наведаў [[Вена|Вену]], [[Вэнэцыя|Вэнэцыю]], [[Павія|Павію]] і [[Балёньня|Балёньню]], у [[Італія|Італіі]] ён вучыўся юрыспрудэнцыі.
 
У [[1514]] Гутэн атрымаў запрашэньне да двара майнцскага арцыбіскупа Альбрэхта. У [[Майнц]]ы Гутэн пазнаёміўся з [[Эразм Ратэрдамскі|Эразмам Ратэрдамскім]]. Тут ён напісаў другую частку «Лістоў цёмных людзей» з крытыкай праціўнікаў Ёгана Рэйхліна. У [[1522]] Гутэн стаў ідэйным правадыром Рыцарскага паўстаньня. Памёр ва ўзросьце 35 гадоў на [[Цюрыхскае возера|Цюрыхскім возеры]] ад пранцаў.