Прыднястроўскі канфлікт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
д артаграфія
Радок 1:
{{Няма крыніц}}
'''Прыднястроўскі канфлікт 1991—1992 гадоў''' — ваенны канфлікт паміж рэгулярнай арміяй і паліцыяй [[Малдова|Малдовы]], і вайсковымі фармаваньнямі [[Прыднястроўе|Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі]], выкліканы незадаволенасьцю славянскага насельніцтва рэгіёну, якое складае большасьць, прарумынскай арыянтацыяй кіраўніцтва [[Малдова|Малдовы]], увядзеньнем румынскага сьцягу, пераходам малдаўскай мовы на лацінскую графіку, а асабліва адмовай уладаў прызнаць афіцыйны статус моваў нацыянальных меншасьцяў ([[расейцы|расейцаў]], [[украінцы|украінцаў]], [[гагаўзыгагавузы|гагаўзаўгагавузаў]]) нават у месцах іх кампактнага пражываньня і магчымай пэрспэктывай уваходжаньня [[Малдова|Малдовы]] ў склад [[Румынія|Румыніі]].
 
== Перадгісторыя канфлікту ==
Радок 16:
Восень [[1990]] году — пачатак узброеных сутыкненьняў паміж арміяй і паліцыяй [[Малдова|Малдовы]] і прыднястроўцамі. Першыя ахвяры зьявіліся [[2 лістапада]], калі малдаўская паліцыя прымяніла зброю супраць мірнай дэманстрацыі ў [[Дубасары|Дубасарах]]: 3 чалавекі загінулі, 16 паранена. У лістападзе Часовы Вярхоўны Савет пераймяноўвае Прыднястроўскую Малдаўскую ССР у [[Прыднястроўе|Прыднястроўскую Малдаўскую Рэспубліку]], праводзяцца выбары ў Вярхоўны Савет ПМР.
 
На працягу [[1991]] году адбываюцца шматлікія сутыкненьні на Дубасарскім накірункукірунку, арышты дзяржаўных дзеячоў [[Прыднястроўе|ПМР]], у тым ліку і [[Ігар Сьмірноў|Ігара Сьмірнова]]. IV Зьезд дэпутатаў прымае рашэньне аб зацьвярджэньні канстытуцыі, сьцягу і гербу [[Прыднястроўе|ПМР]], пачалося фармаваньне народнага апалчэньня і Ўзброеных Сілаў ПМР — [[Гвардыя Прыднястроўя|Рэспубліканскай гвардыі]]. Пад ціскам грамадзкасьці ПМР, што заблякавала чыгуначныя магістралі, улады [[Малдова|Малдовы]] вымушаны былі выпусьціць актывістаў ПМР. У сьнежні на першых прэзыдэнцкіх выбарах ПМР [[Ігар Сьмірноў]] набірае 65% галасоў. На праходзячым адначасова рэферэндумерэфэрэндуме аб незалежнасьці станоўча галасуюць 98% прыднястроўцаў. На выбарах у [[Малдова|Малдове]] перамог [[Мірча Сьнегур]]. У [[Дубасары|Дубасарах]] зноў адбыліся жорсткія сутыкненьні.
 
[[2 сакавіка]] пачаўся паўнавартасны вайсковы канфлікт, калі вайсковыя фармаваньні [[Малдова|Малдовы]] ў чарговы раз атакавалі [[Дубасары]], падчас чаго былі забітыя і параненыя. Непасрэдным пачаткам адкрытай вайны стала забойства ў [[Дубасары|Дубасарах]] малдаўскімі паліцэйскімі капітана дубасарскай міліцыі Ігара Сіпчанкі, паехаўшага на выклік, які быў правакацыяй малдаўскай паліцыі. Пачаліся перастрэлкі паміж казакамі і гвардзейцамі з прыднястроўскага боку, і атрадам паліцыі асобага прызначэньня і малдаўскімі і румынскімі валанцерамі — з малдаўскага. Прыднястроўцам удалося захапіць у палон некалькі дзясяткаў паліцэйскіх. Малдаўскія часьці захапілі Качыерскі полк 14-й расейскай арміі, які неўзабаве адбілі часьці ПМР. У ноч з [[3 сакавіка|3]] на [[4 сакавіка]] ў Дубасарах расстраляная машына хуткай дапамогі. Загінула цяжарная жанчына і яшчэ некалькі людзей. [[6 сакавіка]] ў Дубасарскім раёне абвешчана надзвычайнае становішча. [[14 сакавіка]] на тэрыторыі [[Прыднястроўе|Прыднястроўя]] адбыўся шэраг тэрактаў, у гэты ж дзень малдаўская паліцыя на БТР-ах напала на прыднястроўскія ваенныя фармаваньні непадалёк ад сяла Кошыца. Прыднястроўцам удалося адбіць атаку і падбіць адзін БТР.