Беларуская незалежніцкая партыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д артаграфія
Радок 1:
{{Іншыя значэньні|тып=артыкул|Басцкая Нацыяналістычная Партыя|беларускую палітычную арганізацыю|басцкую палітычную партыю}}
{{Партыя
| назва = Беларуская незалежніцкая партыя
| назва (арыгінал) =
| лягатып =
| памер =
| лідэр = [[Вінцэнт Гадлеўскі]]
| заснаваная = [[1939]]
| штаб-кватэра =
| супрацоўніцтва =
| ідэалёгія =
| колькасьць =
| выдавецтва = «[[Бюлетэнь БНП]]», «[[Праца і Воля]]»
| дэвіз =
| сайт =
}}
 
'''Беларуская незалежніцкая партыя''' ('''БНП''') — вайскова-палітычная арганізацыя.
 
БНП была ўтворана праўдападобна на мяжы [[1939]]—[[1940]] гадоў у [[Вільня|Вільні]] (паводле іншай вэрсіі, у [[Менск]]у ў [[1942]]).<ref>Ёрш С., Горбік С. Беларускі супраціў. С. 19-2019—20</ref> Ініцыятарам яе ўзьнікненьня быў адзін з ідэолягаў беларускага нацыянальнага руху кс. [[Вінцэнт Гадлеўскі]], а аб’ядноўвала яна дзеячоў маладога пакаленьня.<ref>Ёрш, С.14.</ref>
 
Кіравалася створанымі да восені 1942 Цэнтральным Камітэтам і пяцьцю акруговымі камітэтамі. Кіраўнікі: [[Усевалад Родзька]] (цэнтральны камітэт), [[Міхал Вітушка]] (сябар ЦК), [[Дзьмітры Касмовіч]] (сябар ЦК), [[Юльян Саковіч]] (менскі акруговы камітэт), [[Францішак Аляхновіч]] (віленскі акруговы камітэт) і інш. Структуры БНП існавалі ў 1942-[[1943]] на Браншчыне і Смаленшчыне. Выпускала фармальна нелегальны орган друку «[[Бюлетэнь БНП]]»<ref>2 нумары ў 1942—1944 у Беларусі (2-і нумар тыражом 500 ас.), 3-і — жнівень 1944, Усх. Прусія, 4-ы — восень 1944, Бэрлін, 5-ы (апошні «ваенны») — сьнежань 1944 або студзень [[1945]], 6-ы (апошні) — восень [[1946]], Зах. Нямеччына. Ёрш, С.127-129.</ref>, пасьля вайны — бюлетэнь «[[Праца і Воля]]» (2 нумары, [[1949]]). Фармальна БНП прадстаўлялася як патрыятычная і кансьпірацыйная арганізацыя з задачай збройнай барацьбы за незалежнасьць Беларусі, рэальна кіраўніцтва ад пачатку супрацоўнічала з [[Абвэр]]ам. У якасьці палітычнай праграмы прапаноўвалася выкарыстаньне «непазьбежнага канфлікту» саюзьнікаў пасьля перамогі над Нямеччынай, мацаваньне ўласных (узброеных) сілаў і ўзброеная барацьба за незалежнасьць Беларусі ва ўмовах узгаданага канфлікту.
Радок 26 ⟶ 25:
Практычную дзейнасьць БНП пачала ў чэрвені [[1944]]<ref>Туронак, С.155.</ref>, стварэньнем некалькі кансьпірацыйных групаў у Беларусі дзеля вядзеньня выведкі і дывэрсіяў у тыле [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]] (паводле інш. крыніцаў, падрыхтоўка такіх групаў з дапамогаю Абвэру вялася з восені [[1943]], асабліва актыўна зімой-вясной 1944<ref>Ёрш, С.15.</ref>). Выконваючы непасрэдную сваю задачу барацьбы з савецкім войскам у Беларусі, БНП кіравала беларусаў-дабраахвотнікаў у [[Школа Дальвіц|вайсковую школу «Дальвіц»]] (таксама вядомую як беларускі дэсантны батальён «Дальвіц»). Парашутныя закідваньні групаў з батальёну «Дальвіц» у [[Беларусь]] працягваліся зь верасьня 1944. Частка гэтых групаў, як паведамлялася ў інфармацыйных дакумэнтах БНП, працягвала дзейнічаць яшчэ зімою 1945/1946<ref>Ёрш, С.137,138.</ref>, і нават да 1956<ref>Ёрш, С.17.</ref>.
 
Напрыканцы чэрвеня 1944 году ЦК партыі вырашыў праз [[Другі Ўсебеларускі кангрэс]], многія дэлегаты якога былі сябрамі або прыхільнікамі БНП, дамагацца абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі. Падчас кангрэсу плянавалася пачаць антынямецкае паўстаннепаўстаньне, сьцягнуўшы папярэдне да Менску збройныя добраахвотніцкія фармаваньні.<ref>Романько, О.В. Легион под знаком Погони. Белорусские коллаборационистские формирования в силовых структурах нацистской Германии (1941 – 19451941—1945). – Симферополь: Антиква, 2008. – 304 с. - с. 139-140</ref> Аднак бальшыня баявых адзьдзелаўаддзелаў не пасьпявала да вызначанага часу даехаць да Менску, да таго ж імклівы наступ пачала Чырвоная Армія, таму гэтыя пляны засталіся нерэалізаванымі.<ref>[http://knihi.com/Siarhiej_Jors/Usievalad_Rodzka_Pravadyr_bielaruskich_nacyjanalistau.html Сяргей Ёрш. Усевалад Родзька. Правадыр беларускіх нацыяналістаў]</ref>
 
Пасьля эвакуацыі зь Беларусі ў [[1944]] у Нямеччыну быў створаны Замежны Сэктарсэктар БНП (кір.кіраўнік Дз. Касмовіч). У 1944 кіраўніцтва БНП рэзка крытыкавала [[Беларуская Цэнтральная Рада|Беларускую Цэнтральную Раду]] і асабіста [[Радаслаў Астроўскі|Р. Астроўскага]] за кан’юнктурніцтва, марыянэткавы характар дзеяньняў, нарэшце, спыніла ўсякае супрацоўніцтва ў пач. [[1945]]. Асабліва моцна БНП выражала незадавальненьне няўдалай арганізацыяй «эвакуацыі ззь Беларусі» ў 1944 і стратай большай часткі асабовага складу БКА, таксама неэфэктыўнасьцю дзеяньняў Астроўскага па стварэньні беларускага войска ў Нямеччыне. Адзначаецца<ref>Туронак, С.155.</ref>, што такія закіды заяўлялі выключна нямецкія вайсковыя патрэбы канца вайны (задача абароны Нямеччыны любым коштам).
 
Пасьля раззбраеньня батальёну «Дальвіц» у [[Чэхія|Чэхіі]] ([[1945]]), частка яго асабовага складу накіравалася ў Беларусь для працягу ўзброенай барацьбы, але на [[Беласточчына|Беласточчыне]] была выкрыта савецкай бясьпекай і амаль цалкам арыштавана. Кіраўнікі былі суджаныя ў «справе шасьцёх» (верагодна, май [[1946]]), Родзька і Гелда пакараныя сьмерцю.
Радок 34 ⟶ 33:
Пасьля вайны БНП дзейнічала сярод беларускіх супольнасьцяў у заходніх акупацыйных зонах і [[Заходняя Эўропа|Заходняй Эўропе]]. У [[1948]]—[[1949]] вакол пытаньня падтрымкі Беларускага Нацыянальнага Цэнтру ў шэрагах кіраўніцтва партыі адбыўся падзел, кожная з груповак прэтэндавала на назву БНП (у выніку Б. Рагуля, М. Рагуля, У. Набагез выключаны з ЦК). У далейшым ([[1954]]), лідэры БНП прызнавалі БЦР як «адзіны легітымны прадстаўнічы цэнтар», а Астроўскага як «вялікага і заслужанага беларускага патрыёта», рэзка выступалі супраць удзелу беларускай моладзі ў скаўцкім і хрысьціянска-моладзевым рухах.
 
У сярэдзіне 1950-х, без фармальнага роспуску партыі, Замежны Сэктарсэктар БНП увайшоў у Беларускі Вызвольнывызвольны Фронтфронт, арганізаваны Дз. Касмовічам.
 
== Крыніцы ==
{{зноскіКрыніцы}}
 
== Літаратура ==
Радок 45 ⟶ 44:
* [http://www.jivebelarus.net/history/new-history/memuares-about-bnp.html Д. Касмовіч, Успаміны пра Беларускую Незалежніцкую Партыю (БНП)]
 
[[Катэгорыя:Беларуская незалежніцкая партыя|* ]]
[[Катэгорыя:Калябарацыя на Беларусі]]